Супрацоўнікі «хуткай» з Калінкавічаў месяц чакалі вынікі аналізаў на COVID-19. Аказалася, што яны заражаныя. «Але начальства сказала хадзіць на працу! Уявіце — мы, хворыя на каранавірус — месяц вазілі людзей і далей будзем расьцягваць заразу па горадзе?», — абурыліся мэдыкі.