Журналіста незалежнага інфармагенцтва БелаПАН Яна Аўсеюшкіна асудзілі на 15 дзён арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Сілавікі не далі правесьці паўнавартасны марш у Менску.
Дыпмісія ЗША ў Беларусі працуе без пасла з сакавіка 2008 году.
Канада паведаміла аб далучэньні да новых санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.
Кандыдатка на пасаду прэмʼер-міністра Літвы, дэпутатка сэйму Інгрыда Шыманіце ў выпадку яе прызначэньня на пасаду мае намер працягнуць курс ураду на падтрымку беларускай апазыцыі, бізнэсу і грамадзянскай супольнасьці.
Андрэй Галавач амаль тры гады правёў пад вартай праз падазрэньне ў атрыманьні хабару ў буйным памеры
«Актыўная фаза страйкаў перарастае ў іншыя формы «партызанскай барацьбы» — гэтак ацаніў бягучую сытуацыю ў інтэрвію БелаПАНу старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандар Ярашук.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні телеграм-каналу Міністэрства ўнутраных спраў. Там жа прыводзіцца відэакаментар начальніка ўпраўленьня крымінальнага вышуку УУС Менаблвыканкаму Аляксандра Копішава.
Дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў пра неабходнасьць захаваньня стабільнасьці ў Беларусі.
Дысцыплінарная камісія Менскай абласной калегіі адвакатаў 16 кастрычніка разгледзіць пытаньне аб дысцыплінарнай адказнасьці адваката Міхаіла Кірылюка. Нагодай паслужылі яго выказваньні ў сацсетках.
Камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека прызначыў дакладчыка па сытуацыі ў Беларусі.
Чакаецца, што ад сярэдзіны лістапада беларусы, у якіх ёсьць гуманітарныя візы, змогуць легальна працаўладкавацца ў Польшчы. Пра гэта паведаміў дэпутат польскага Сэйму Міхал Шчэрба.
«Можа атрымацца так, што, ствараючы ўмовы для беларусаў, мы сваімі рукамі зробім так, што нашы калійныя ўгнаеньні стануць прайграваць канкурэнтную гонку»
Найбліжэйшым часам палітычны крызіс у Беларусі наўрад ці будзе ўрэгуляваны, і гэта будзе мець нэгатыўны ўплыў на нацыянальную эканоміку. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor’s.
Паводле ЭЗ, тэхнічныя характарыстыкі дронаў не дазваляюць выкарыстоўваць іх для высвятленьня асобы.
«Мы не павінны дапусьціць, каб грамадзяне нашай краіны былі настроены адзін супраць аднаго», — заявіў найлепшы беларускі спартовец у настольным тэнісе Ўладзімер Самсонаў
Беларусь можа страціць доступ да зьнешняга рынку капіталу і сутыкнуцца з адтокам замежнага капіталу з краіны, гаворыцца ў матэрыялах, якія падрыхтавалі экспэрты Рэспубліканскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП).
За сем дзён галадоўкі сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі адвакат Максім Знак схуднеў на 6 кг, «у асобных аналізах ёсьць разыходжаньне з нормай».
Швэцыя ня лічыць Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі, напісала ў сваім Твітэры швэдзкая міністарка замежных справаў Ан Ліндэ.
За мінулыя содні прырост новых выпадкаў інфэкцыі крыху зьнізіўся.
Загрузіць яшчэ