Сярод фінансавых дырэктараў беларускіх кампаній пераважаюць пэсымістычныя настроі, сьведчаць вынікі дасьледаваньня, якое правяла ў Беларусі кампанія «Дэлойт».
Па выніках студзеня-кастрычніка ВУП Беларусі скараціўся на 1,1% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.
Міжнародная фэдэрацыя хакею адклала рашэньне аб лёсе чэмпіянату свету — 2021 у Менску і Рызе.
Беларуская антыядзерная кампанія (БАЯК) выступіла з заявай у сувязі з паўторным падключэньнем да сеткі першага энэргаблёку БелАЭС.
Падчас візыту ў Нідэрлянды экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 19 лістапада сустрэлася з прэмʼер-міністрам Маркам Рутэ.
Аляксандар Лукашэнка, прызначаючы 19 лістапада Анатоля Маркевіча міністрам культуры, даручыў яму ўрэгуляваць сытуацыю вакол Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.
Міжнародная фэдэрацыя хакею разгледзела справаздачу пра сытуацыю ў Беларусі. І гэтая справаздача выклікала сурʼёзныя дыскусіі ў сяброў фэдэрацыі.
«Рашэньне было прынятае ў сувязі з крызісам, выкліканым COVID-19, яго фінансавымі наступствамі і, як вынік, зьменамі нашых стратэгічных прыярытэтаў».
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і ў пэрыяд масавых пратэстаў у краіне Лукашэнка пазбавіў дыпляматычнага рангу шэраг чыноўнікаў і дыпляматаў, якія выказалі нязгоду з палітыкай уладаў
Кіраўнік Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ заявіў, што ўлады Беларусі павінны расьсьледаваць злоўжываньні і прымаць меры для прыцягненьня да адказнасьці парушальнікаў правоў чалавека.
Дата суду пакуль невядомая.
Пасьля трагічнай сьмерці Рамана Бандарэнкі група віцебскіх лекараў запісала відэазварот да чыноўнікаў, у якім яны апавялі пра перасьлед мэдыкаў з палітычных матываў і выказалі салідарнасьць з памерлым пасьля зьбіцьця Раманам Бандарэнкам.
У Менску і іншых населеных пунктах Беларусі 14 лістапада праходзяць стыхійныя акцыі супраць палітычных рэпрэсій.
МЗС Аўстрыі выступіла з заявай з нагоды сьмерці Рамана Бандарэнкі.
Прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям прызнаная падазраванай у крымінальнай справе, паведамляе тэлеграм- канал КС.
Яны выказалі спачуваньні сябрам і сямʼі і заклікалі прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» патрабуе завесьці крымінальную справу, правесьці расьсьледаваньне і пакараць вінаватых у сьмерці Рамана Бандарэнкі, паведамляецца на сайце цэнтру.
Эстонія ў Радзе бясьпекі ААН заклікала ўлады Беларусі спыніць гвалт і правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары. Абмеркаваньне гэтага пытаньня адбылося ў радзе ААН 11 лістапада з ініцыятывы Эстоніі, Бэльгіі, Нямеччыны, Францыі і Вялікай Брытаніі.
У офіс ініцыятывы «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» спрабуюць трапіць невядомыя, паведамляе ўвечары 12 лістапада праваабарончы цэнтар «Вясна».
Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу Віталь Крыўко 12 лістапада вызвалены з-за кратаў пад варту, паведамляе Каардынацыйная рада ў сваім тэлеграм-канале. Падрабязнасьці вызваленьня пакуль не прыводзяцца.
Загрузіць яшчэ