У сацыяльных сетках яны прапаноўвалі некаторым жыхарам гораду сустрэцца ў людных месцах, найперш на прыпынках грамадзкага транспарту. А пасьля адводзілі ў ціхае месца, праводзілі прафілактычную «размову», «вучылі», як паводзіць сябе «правільна». На дадатак маглі абстрыгчы паўгалавы, абліць зялёнкай альбо прымусіць зялёнкай «умыць» твар.