У Гомлі 16 сакавіка 9 міліцыянтаў прыехалі, каб затрымаць актывіста Барыса Анікеева і завезьці яго з дому ў пастарунак.
Там яго апыталі наконт перапосту ў ягоным фэйсбуку каляжу «Казачныя жывёлы», дзе быў і партрэт Аляксандра Лукашэнкі. У подпісе да партрэта быў скарыстаны інтэрнэт-мэм зь нецэнзурным выразам.
«Апыталі мяне і адпусьцілі. Сказалі, што выклічуць яшчэ. Думаю, складуць пратакол за абразу прэзыдэнта і выпішуць позву ў суд», — сказаў Барыс Анікееў Свабодзе, выйшаўшы з пастарунку.
Барыс Анікееў удзельнічаў у леташніх акцыях пратэсту «недармаедаў» у Гомлі. За гэта яго каралі штрафамі і арыштам.