Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд спыніў справы супраць гомельскіх журналістаў-фрылансэраў — выйшаў тэрмін


Андрэй Толчын і Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота
Андрэй Толчын і Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота

2 сакавіка суд у Сьветлагорску пастанавіў спыніць адміністрацыйныя справы ў дачыненьні да гомельскіх журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына. Скончыўся двухмесячны тэрмін, цягам якога можна такіх парушальнікаў прыцягваць да адказнасьці.

Пратаколы былі складзеныя за сюжэт «„Людзі тут вымруць, як мухі“. Удзельнікамі стыхійных сходаў пад Сьветлагорскам занялася міліцыя», які выйшаў на «Белсаце» 30 сьнежня. У ім расказвалася пра пратэст жыхароў вёскі Якімава Слабада супраць смуроду з заводу беленай цэлюлёзы.

Андрэй Толчын дапускае, што ўлады проста прапусьцілі тэрмін разгляду справы.

«Але найбольш верагодна, што ўлады вырашылі нас не штрафаваць, каб не падымаць новую хвалю пратэсту вакол новапабудаванага заводу беленай сульфатнай цэлюлёзы», — сказаў ён Свабодзе.

Падтрымаць журналістаў прыехалі некаторыя вяскоўцы зь Якімавай Слабады. Пасьля розгаласу ў незалежных мэдыях выкіды мэркаптанаў, сярністых злучэньняў, якія маюць непрыемны пах і адмоўна ўплываюць на самаадчуваньне чалавека, спыніліся. На заводзе цяпер адладжваюць сыстэму ачысткі выкідаў.

«Спыніць і зрабіць па-людзку». Улады супакойваюць вяскоўцаў, абураных новым заводам пад Сьветлагорскам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG