Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя прыйшла ў кватэру да рэдактара сайту, на якім зьявілася навіна пра жорсткае зьбіцьцё мужчыны бяз флікера


Дзяніс Дашкевіч, архіўнае фота
Дзяніс Дашкевіч, архіўнае фота

Супрацоўнікі Рагачоўскага раённага аддзелу Сьледчага камітэту правялі агляд кватэры заснавальніка мясцовага інфармацыйнага сайту vrogacheve.ru Дзяніса Дашкевіча. Самога Дзяніса на месцы не было, дома заставалася толькі жонка Кацярына зь дзецьмі.

«Прыйшлі двое, паказалі пастанову на агляд, фатаграфавалі. Сказалі, што робяць праверку з прычыны паклёпу на міліцыю ў публікацыі на сайце пра зьбіцьцё рачачоўца, які ня меў флікера. Я сама запыталася, ці не кампутар яны шукаюць? Пацьвердзілі: так, менавіта кампутар», — кажа Кацярына Дашкевіч.

Суразмоўца дадала, што сьледчыя паводзілі сябе карэктна. Сфатаграфавалі пакоі, склалі пратакол агляду. Ніякіх кампутараў у Дашкевічаў дома не было: той, якім карысталася сям’я, здадзены ў рамонт, а старэнькі даўно ўтылізаваны.

Дзяніс Дашкевіч моцна перажываў за жонку: дома яна была з трохмесячнай дачкою ды малалетнім сынам.

Дашкевіч лічыць, што сьледчыя шукалі менавіта кампутар, зь якога вядзецца адміністраваньне сайту. Гэта вельмі зьдзіўляе Дашкевіча.

40-гадовы жыхар Рагачова Віктар Арцюх сапраўды пацярпеў ад пабояў міліцыянтаў. У цёмны час сутак ён ішоў бяз флікера, міліцыянты затрымалі яго з гвалтам, зламалі рабрыну, а пасьля яшчэ склалі пратакол і праз суд аштрафавалі.

Па словах Дашкевіча, прэтэнзіі міліцыі да сайту грунтуюцца на тым, што гвалт над гараджанінам бяз флікера ўчынілі супрацоўнікі не патрульна-паставой службы, як сказана ў публікацыі, а дэпартамэнту аховы.

Жыхар Рагачова: за адсутнасьць флікера пабілі і зламалі рэбры, а цяпер аштрафавалі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG