На момант публікацыі сем жанчын галадаюць у Пухавіцкім раёне (да іх маюць прыехаць мэдыкі — пасьля агляду дзьве жанчыны, магчыма, спыняць галадоўку), яшчэ шэсьць у Каленкавічах. Да галадоўкі абяцаюць далучыцца жанчыны з Горадні.
5 траўня на могілках у вёсцы Сьцяг Працы Гомельскага раёну пахавалі Ніну Жызьнеўскую, маці беларуса Міхася Жызьнеўскага, які першым з замежнікаў стаў Героем Украіны.
Восьмы дзень у Калінкавічах і Пухавіцкім раёне галадаюць 14 удзельніц руху «Маці 328», чые сваякі пакараныя вялікімі тэрмінамі зьняволеньня паводле «наркатычнага» артыкулу 328. Да сямі галадоўніц у Калінкавічы сёньня прыяжджала хуткая мэдычная дапамога, а таксама двое міліцыянтаў.
Яна памерла ў шпіталі інвалідаў вайны на 62-м годзе жыцьця, паведаміла Свабодзе ейная дачка Натальля. Напярэдадні Ніну Васілеўну адвезьлі ў шпіталь на «хуткай» – жанчыне стала блага, была высокая тэмпэратура.
Калінкавіцкіх галадоўніц, удзельніц руху «Маці 328», якія 2 траўня сустракаліся з кіраўніцай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Натальляй Качанавай, на 4 траўня зноў запрасілі ў Менск. Гэтым разам на сустрэчу з генэральным пракурорам Аляксандарам Канюком.
Суд аштрафаваў Жукоўскага на падставе відэасюжэту Тацяны Уласенкі для «Белсату», а «расьпіваньне ліманаду» ня згадвалася ў прысудзе.
Шосты дзень працягваецца галадоўка маці асуджаных за наркотыкі, якія патрабуюць лібэралізацыі крымінальнага заканадаўства за захоўваньне і ўжываньне наркотыкаў і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
У Гомельскім грамадзка-палітычным цэнтры 27 красавіка адбылася сустрэча з кандыдатам гістарычных навук Нінай Стужынскай. Яна прысьвячалася змагарам, якія са зброяй у руках выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году. Ніжэй – 12 фактаў з выступу дасьледчыцы.
Сваякі асуджаных па крымінальным артыкуле 328 («Незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў») распачалі галадоўку ў Калінкавічах. Іх асноўнае патрабаваньне сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам і зьмена крымінальнага заканадаўства.
У Гомелі засудзілі 10 кіраўнікоў і спэцыялістаў мясакамбінату — за выраб каўбас і кансэрваў з гнілога мяса.
Дзесяць «Дзён цьвярозасьці» вызначыў сёлета Лельчыцкі райвыканкам. Гэта на тры болей, чым у папярэднія гады.
Гомельская абласная пракуратура выявіла звыш 50 будынкаў, якія ўяўляюць патэнцыйную небясьпеку для непаўналетніх. Гэта найперш даўгабуды і кінутыя пабудовы, якія арганізацыі й прадпрыемствы працяглы час не выкарыстоўваюць.
Калінкавіцкія міліцыянты абазвалі інваліда 2 групы «п’яным», калі таму стала кепска, і спрабавалі адвесьці ў пастарунак. У аддзяленьні міліцыі не палічылі патрэбным прасіць прабачэньня за дзеяньні сваіх супрацоўнікаў.
Алесь Бяляцкі, грамадзкі дзеяч, літаратар, былы палівязень, прэзэнтаваў сваю кнігу «Халоднае крыло Радзімы», напісаную ў турме і празь ліставаньне перададзеную на волю. Свабода запісала восем яскравых цытатаў з выступу Бяляцкага.
З усёй Беларусі, а часам нават і бліжняга замежжа, «ў зону» на могілкі кіруюцца перасяленцы ды іхнія сваякі, каб ушанаваць памяць памерлых продкаў.
11 красавіка Гомельскі абласны суд прызнаў жыхара Мазыра Андрэя Рабешку вінаватым і пакараў яго 18 гадамі зьняволеньня: 17 гадоў за спробу забойства міліцыянтаў пры выкананьні імі службовых абавязкаў, а таксама 1 год зьняволеньня за крадзеж зварачнага апарата і мыйкі высокага ціску.
Жызьнеўскаму-старэйшаму ішоў 73-і год, ён на чатыры гады перажыў сына, забітага стрэлам у сэрца 22 студзеня 2014 году ў Кіеве падчас Рэвалюцыі годнасьці. Праводзіць яго ў апошні шлях прыехалі сваякі і грамадзкія актывісты.
6 красавіка ў Гомельскім абласным судзе выступіў з апошнім словам жыхар Мазыра Андрэй Рабешка, які ў красавіку 2017 году парэзаў нажом трох міліцыянтаў.
Сьледчы камітэт заявіў пра раскрыцьцё карупцыйнай справы: дырэктар ААТ «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод» атрымаў 140 тысяч даляраў за забесьпячэньне перамогі рэзыдэнтаў Ізраілю і Нямеччыны ў конкурсах, якія праводзіла яго прадпрыемства.
У судзе над 15 гомельскімі мытнікамі, 2 давальнікамі хабару і іхнай хаўрусьніцай распачаты спрэчкі. Прадстаўнікі пракуратуры, абапіраючыся на высновы сьледчых КДБ і 8-месячны судовы разбор, лічаць даказанай віну ўсіх мытнікаў.
Загрузіць яшчэ