Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лельчыцкім раёне сёлета 10 дзён нельга будзе купіць алькаголь


Дзесяць «Дзён цьвярозасьці» вызначыў сёлета Лельчыцкі райвыканкам. Гэта на тры болей, чым у папярэднія гады. У гэтыя дні ў крамах раёну ня будуць прадаваць алькагольныя напоі.

Сьпіртовыя напоі ў такія дні могуць прадавацца толькі на разьліў у барах, кавярнях ды рэстарацыях, тлумачыць кіраўніца спраў райвыканкаму Ала Мохарава.

«Абмежаваньняў вымагае прафіляктыка пʼянства й алькагалізму, папулярызацыя здаровага ладу жыцьця», — кажа яна.

«Дні без алькаголю — 2018» у Лельчыцкім раёне

  • 27 красавіка (пятніца),
  • 30 траўня (серада),
  • 9 чэрвеня — выпускныя вечары (субота),
  • 7 ліпеня — Усясьветны дзень прафіляктыкі алькагалізму (субота),
  • 3 жніўня (пятніца),
  • 16 жніўня (чацьвер),
  • 10 верасьня — Усясьветны дзень прадухіленьня самагубстваў (панядзелак),
  • 14 кастрычніка — Дзень маці (нядзеля),
  • 17 лістапада — Міжнародны дзень неданошаных дзяцей (субота),
  • 1 сьнежня — Усясьветны дзень барацьбы з СНІДам (субота).

Летась алькаголь не прадавалі і на Дзень моладзі 25 чэрвеня. Але агулам «Дзён цьвярозасьці» было на тры меней.

Доктар навук Андрэй Капытаў: «Алькаголікамі становяцца 8-10 працэнтаў насельніцтва»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG