Добрускі раённы суд прызнаў мужа выхавальніцы дзіцячага дому вінаватым у згвалтаваньні дзьвюх заведама малалетніх выхаванак і прызначыў яму 15 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі з узмоцненым рэжымам.
Грамадзкі актывіст Дзяніс Рабянок зьвярнуўся да генпракурора Беларусі Аляксандара Канюка з просьбай завесьці справу ў дачыненьні да журналісткі расейскага інфармагенцтва «Regnum».
Сямідзесяціпяцігадовая Галіна Чэчыкава з аграгарадка Мічурынская Гомельскага раёну ўсё лета і восень адбіваецца ад баброў. Два гады таму тыя пасяліся побач зь сядзібай Чэчыкавых у кар’еры, запоўненым вадою, і цяпер проста тэрарызуюць пэнсіянэраў.
26 кастрычніка эканамічны суд Гомельскай вобласьці задаволіў пазоў мясцовага мясакамбінату да «Цэнтру рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ» — заснавальніка сайта «Сильные новости».
Звыш трохсот маладых жыхароў Рагачова прыйшлі сёлета займацца ў СДЮШАР № 2 веславаньнем на байдарках і каноэ.
Амаль паўтара месяца доўжылася разьбіральніцтва ў справе былой начальніцы жывёлагадоўчага комплексу КСУП «Чырвонабярэскі» Жлобінскага раёну Ніны Кароль, якую вінавацілі ў крадзяжы камбікорму.
Сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі з Гомеля Ўладзімер Няпомняшчых зьвярнуўся ў суд з пазовам, каб спагнаць з маёра міліцыі Андрэя Лукʼянцава, прапаршчыкаў Ігара Ючко і Міхаіла Аленічава кампэнсацыю маральнай шкоды па 1 капейцы — за ілжывыя сьведчаньні.
Кажуць, падобны выпадак ужо здараўся ў сям’і, дзе выхоўвалася дзевяціклясьніца: раней падобным чынам загінуў яе брат.
Буда-Кашалёўскі, Добрускі, Кармянскі, Хойніцкі райвыканкамы не далі дазволу гомельскім актывістам «Цэнтру стратэгічнай цяжбы» правесьці ў сваіх гарадах пікеты ў абарону незалежнасьці й сувэрэнітэту Беларусі.
Гомельская журналістка-фрылансэр Ларыса Шчыракова накіравала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека — з прычыны парушэньня яе права на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі.
Ленінскі раённы суд Магілёва пакінуў без задавальненьня скаргу зьняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі.
У Рагачоўскім раённым судзе разглядаецца справа па абвінавачваньні ў карупцыі і злоўжываньні службовым становішчам у карысьлівых мэтах былога старшыні райвыканкаму Сяргея Якаўлева.
На прадпрыемстве «Палесьсебуд», якое месьціцца ў Мазыры, рабочых змусілі напісаць дамовы на зьмяншэньне на 20 адсоткаў платы па тарыфных стаўках. Гэткім чынам будаўнічая структура мяркуе выжыць у крызісны час.
Падарожжа Свабоды ў Рагачоўскі раён, дзе нядаўна ладзіўся Дзень беларускага пісьменства, на якім не згадалі славутага земляка – Міхася Лынькова.
У мястэчку Капаткевічы Петрыкаўскага раёну сёньня хаваюць 27-гадовую паштальёнку Валянціну. Яе забілі сякерай, каб завалодаць грашыма, прызначанымі для выдачы пэнсій.
На Гомельшчыне міліцыя выдаляе з краіны 48 замежнікаў — яны парушылі беларускае заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства.
Больш як на сем тысяч чалавек зьменшылася сёлета ў першым паўгодзьдзі на Гомельшчыне колькасьць працаўнікоў у акцыянэрных таварыствах, якія кантралюе дзяржава.
Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны патрабуюць ад дырэкцыі «Мандарын-Плаза» прынесьці ім пісьмовае прабачаньне і пакараць дысцыплінарна ахоўнікаў гэтага гандлёва-забаўляльнага цэнтру за перашкоду ў распаўсюдзе газэты «Народная воля» з спэцыяльным дадаткам супраць сьмяротнага пакараньня.
У выходныя ў Гомелі багата гараджанаў выпраўляюцца на цэнтральныя плошчы, дзе ладзяцца традыцыйныя восеньскія кірмашы сельскагаспадарчай прадукцыі.
6 кастрычніка Зьмiцер прыехаў у Гомель выключна зь мірнай місіяй: у грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай ён прэзэнтаваў сваю кнігу «Чарвяк», напісаную ў зьняволеньні.
Загрузіць яшчэ