Наняты праваабаронцамі адвакат Пётар Барысаў у апошнія дні наведаў у гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня Віктара Рубцова, Максіма Філіповіча, Уладзімера Кацору, Дзьмітрыя Сабурава, пакараных арыштамі на 10–13 сутак.
Хвойніцкі (Хойніцкі) раённы суд 21 сакавіка пакараў адміністрацыйным штрафам у памеры 10 базавых велічыняў (230 рублёў) мясцовага жыхара Максіма Максіменку за рэпост відэасюжэту з суполкі «Ўкантакце» пад назвай «Рэвалюцыйнае дзеяньне».
Пакараныя арыштамі гомельскія ўдзельнікі «Маршу недармаедаў» абскарджваюць прысуды.
Судзьдзя Цэнтральнага суду Гомеля Ірына Званко спыніла разгляд справы паводле пазову начальніка Лоеўскага райаддзелу міліцыі Ўладзімера Бухаўцова ў частцы прэтэнзіяў да тэлеканалу «Белсат» Польскага агульнанацыянальнага тэлебачаньня аб абароне гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі з кампэнсацыяй маральнай шкоды.
У Хойніках мясцовая міліцыя склала адміністрацыйны пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненьні да мясцовага жыхыра Максіма Максіменкі.
Супраць таемнасьці разгляду адміністратыўных спраў затрыманых за акцыю «дармаедаў» у Мазыры пратэстуе праваабаронца Ўладзімер Целяпун.
Беспрацоўнага Аляксандара Барысенку, як і Алега Шаўко, міліцыя затрымала адразу пасьля акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3, якая адбылася ў Мазыры 18 сакавіка на плошчы Леніна.
Алега Шаўка пакаралі 10 суткамі арышту за парушэньне арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
У Мазыры сёньня мае адбыцца суд над Аляксандарам Шаўко, беспрацоўным удзельнікам сходу, які адбыўся на плошчы Леніна 18 сакавіка.
Амаль восем гадзінаў доўжылася затрыманьне ў Рэчыцы гомельскай журналісткі-фрылянсэра Ларысы Шчыраковай. Каб як мага больш патрымаць журналістку ў абмежаваным стане, міліцыя прыдумляла самыя неверагодныя прычыны.
У Мазыры мясцовыя міліцыянты затрымалі чатырох пратэстоўцаў, якія сёньня, 18 сакавіка, выйшлі на плошчу Леніна.
У Мазыры на плошчу Леніна 18 сакавіка выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненьне «дармаедзкім» дэкрэтам № 3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.
Сёньняшнія суды ў Гомлі над удзельнікамі «Маршу недармаедаў», які адбыўся 19 лютага, цягнуліся даўжэй, чым сама акцыя пратэсту.
У Гомлі пасьля суду над удзельнікамі «маршу недармаедаў» людзі ў цывільным затрымалі моладзевага актывіста Арцёма Шапарава.
Напярэдадні судоў над сябрамі гомельскага аддзяленьня праваабарончага цэнтру «Вясна» Леанідам Судаленкам і Анатолем Паплаўным, якія маюць адбыцца ў Гомелі 17 сакавіка, Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў (Францыя) распаўсюдзіла адмысловы зварот.
Суды пачынаюцца ў другой палове дня. У 14.30 у судзе Гомельскага раёну судзяць журналістку-фрылансэрку Ларысу Шчыракову паводле артыкулу 23.34 КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве») у Рагачове.
У Мазыры жыхары 4 шматпавярховікаў на вуліцах Пралетарскай, Няжнова, завулку Першамайскім, якія выступілі супраць будоўлі ў іх супольным двары новага жылога дома на 11 паверхаў, перамаглі. Узводзіць яшчэ адзін гмах у двары ня будуць.
Гомельскі грамадзкі камітэт за адмену дэкрэту № 3 прапанаваў абласному і гарадзкому выканаўчым камітэтам правесьці сумесную масавую акцыю 25 сакавіка, у Дзень Волі.
15 сакавіка судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомля Сяргей Кармановіч разгледзеў тры адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да грамадзкага актывіста, былога афіцэра міліцыі: адзін — за ўдзел 19 лютага ў Гомлі ў несанкцыянаваным «маршы недармаедаў», і два, складзеныя сёньня — за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.
Вядомы гомельскі блогер Максім Філіповіч, які «засьвяціўся» на акцыях пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3 ня толькі ў родным горадзе, але і ў Берасьці, Маладэчне, Пінску, адказвае на пытаньні Свабоды.
Загрузіць яшчэ