Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 сутак. У Мазыры беспрацоўнага засудзілі за арганізацыю «Марша недармаедаў»


Пратэст у Мазыры 18 сакавіка. Падпалкоўнік Пікулік папярэджвае, што сход грамадзянаў незаконны
Пратэст у Мазыры 18 сакавіка. Падпалкоўнік Пікулік папярэджвае, што сход грамадзянаў незаконны

Алега Шаўка пакаралі 10 суткамі арышту за парушэньне арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Судзілі Алега ў кабінэце, куды не пусьцілі нават ягоную жонку.

Пад аховай міліцыянтаў Аляксандра вывелі з суду ў двор, пасадзілі ў міліцэйскі варанок, каб вярнуць у ізалятар, дзе ён будзе знаходзіцца яшчэ 8 сутак.

Шаўко быў затрыманы адразу пасьля сходу ў Мазыры і амаль двое сутак правёў у ізалятары. Працаваў Алег Шаўко ў нафтаздабыўнай галіне. Паўтара года ўжо ня мае працы. «Я таму й выйшаў на плошчу, што няма з чаго жыць. Набалела, хацеў выказацца», — распавядаў пра матывы выхаду на плошчу Алег.

18 сакавіка, нягледзячы на дождж і мокры сьнег, у Мазыры на цэнтральную плошчу выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненне дэкрэтам № 3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.

Пратэст у Мазыры
Пратэст у Мазыры

Каля 12-й гадзіны ў суд прывезьлі, апрача Шаўко, Аляксандра Барысенку і Аляксандра Трошку. Яны таксама былі затрыманыя пасьля сходу на цэнтральнай плошчы і ад суботы знаходзіліся ў Мазырскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG