Беспрацоўнага Аляксандара Барысенку, як і Алега Шаўко, міліцыя затрымала адразу пасьля акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3, якая адбылася ў Мазыры 18 сакавіка на плошчы Леніна.
Да суду ён таксама знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Намесьнік старшыні суду Анатоль Стрэльчанка, які разглядаў адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй, пастанавіў пакараць Барысенку 10-суткавым арыштам.
У Мазырскім раённым судзе абвяргаюць інфармацыю наконт суду над трэцім затрыманым — Аляксандарам Трошкам. Наколькі вядома, на плошчы ён апынуўся выпадкова. Адміністрацыйная справа ў дачыненьні да яго ў суд не паступала.