Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта ня той». Гамельчука Арцёма Шапарава затрымалі, а потым адпусьцілі


Арцём Шапараў
Арцём Шапараў

У Гомлі пасьля суду над удзельнікамі «маршу недармаедаў» людзі ў цывільным затрымалі моладзевага актывіста Арцёма Шапарава.

«Я прысутнічаў на судовых працэсах, а калі падчас перапынкаў адыходзіў ад грамады, то бачыў, што мяне «пасуць» людзі ў цывільным.

Схапілі мяне, калі я зь сябрам падыходзіў да свайго дому на вуліцы Цімафеенкі. Завезьлі ў Цэнтральны РАУС, сфатаграфавалі. Хацелі зрабіць адбіткі пальцаў, але я адмовіўся. Пыталіся, чаму не прыйшоў у суд. Я зьдзівіўся: «Які такі суд?» Запатрабавалі пашпарт. І тут адбылося нешта дзіўнае: апэратыўнік дакладае некаму праз тэлефон: «Гэта ня той», — сказаў БелаПАН Шапараў.

Пасьля праверкі дакумэнтаў Арцёма адпусьцілі.

28-гадовы малады чалавек вучыўся на кухара, сталай працы ня мае. Быў удзельнікам «маршу недармаедаў» 19 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG