Каля трохсот жыхароў Рагачову сабраліся 12 сакавіка на галоўнай плошчы гораду каля райвыканкаму, каб выказаць сваё рашучае непрыняцьце дэкрэту №3. Але ня толькі дэкрэт абурае рагачоўцаў: людзі не прымаюць стаўленьне ўладаў да звычайных грамадзянаў, да эканамічнай сытуацыі ў рэгіёне і краіне. Найпершае патрабаваньне: дайце людзям працу, магчымасьць зарабіць і карміць свае сем’і.