Анатоль — рэгіянальны прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», раней ачольваў гарадзкую арганізацыю БНФ. Гэта ўжо трэцяе звальненьне Анатоля Паплаўнага.
5 красавіка пасьля 25-суткавага арышту на волю выйшаў гомельскі блогер Максім Філіповіч. Міліцыя адвезла яго з ізалятара часовага ўтрыманьня ў Савецкі райаддзел, дзе ён меў гутарку зь міліцэйскім чыноўнікам. Пасьля гэтага адпусьцілі.
5 красавіка ў 20.45 у Гомелі маюць вызваліць зьняволенага блогера Максіма Філіповіча. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Юлія Філіповіч.
Трыццаць тры скаргі на пакараньні за ўдзел у масавых акцыях пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту накіравалі ў абласны суд жыхары Гомля і Чачэрску. Яшчэ 8 скаргаў на бесчалавечныя ўмовы ўтрыманьня ў мясцовым ізалятары накіраваныя ў пракуратуру і ўпраўленьне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму.
Гомельскага блогера Максіма Філіповіча маюць судзіць чацьвёрты раз, цяпер — за ўдзел у акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту ў Пінску.
Намесьнік старшыні Абʼяднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў быў затрыманы амапаўцамі перад акцыяй 25 сакавіка, калі ён кіраваўся з дому на плошчу Паўстаньня. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы (дробным хуліганстве), непадпарадкаваньні міліцыі і забралі ў ізалятар. Праз два дні суд Савецкага раёну пакараў Палякова 5 суткамі арышту.
Гомельскі апазыцыянэр Уладзімер Кацора расказаў Свабодзе, як перажыў 12 сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю «маршу недармаедаў» у Гомлі 16 лютага.
Інвалід першай групы Аляксандар Рабец зь мястэчка Парычы праз пошту атрымаў пастанову за подпісам судзьдзі Сьветлагорскага раёну Людмілы Сядзько, паводле якой ён аштрафаваны на 10 базавых велічыняў (230 рублёў) за рэпост відэа пра акцыю анархістаў.
На волю з ізалятару УУС Гомельскага аблвыканкаму выйшаў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы афіцэр міліцыі Ўладзімер Няпомняшчых.
За кожны відэасюжэт – пратакол. У Гомелі міліцыя жорстка перасьледуе журналістаў-фрылянсэраў.
27 сакавіка ў Гомлі пачынаюцца суды над удзельнікамі «Маршу недармаедаў-2» і мітынгу на Дзень Волі. Меркавана, што адміністрацыйныя справы будуць разглядацца ў трох раённых судах — Чыгуначным, Савецкім, Гомельскім сельскім.
У Гомлі 26 сакавіка не было масавага збору пратэстоўцаў, але асобныя купкі людзей сабраліся на плошчы Паўстаньня. Там, як і напярэдадні, гарадзкія ўлады зладзілі кірмаш.
Гомельскія ўлады на Дзень Волі не далі сабрацца гараджанам, як плянавалася, на плошчы Паўстаньня. Тут быў разгорнуты кірмаш. На прылеглых невялікіх пляцоўках і ў сквэрах ладзіўся суботнік: гэтыя месцы забілі тэхнікай, камунальнымі службамі. Аўтобусы стаялі нават на пешаходнай зоне каля Тэатру лялек.
На 25 Сакавіка гомельскі грамадзкі камітэт за адмену дэкрэту № 3 прапанаваў абласному і гарадзкому выканаўчым камітэтам правесьці сумесную масавую акцыю пад двума галоўным лёзунгамі: «„Так“ — эканамічным рэформам, „не“ — замаху на незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі».
Інваліда Андрэя Макарава прызналі вінаватым у закліках на несанкцыянаваную акцыю пратэсту, распаўсюджаных праз «Фэйсбук».
У Гомелі новая хваля судоў над удзельнікамі масавых акцыяў пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3. Гэтым разам судзяць тых, хто піша ў сацыяльнай сетцы пра марш пратэсту 25 сакавіка.
У Гомелі працягваюцца суды над удзельнікамі сакавіцкіх «маршаў недармаедаў».
Невялічкі райцэнтар Ветка на ўсходзе Гомельскай вобласьці перажывае дарожна-фасадны бум. Капаюць на цэнтральных вуліцах, ставяць бардзюры, кладуць асфальт. Адначасна фарбуюць фасады будынкаў, правяць вулічныя ліхтары, ладзяць тэлефонную сувязь.
22 сакавіка ў Мазырскі райвыканкам выклікалі грамадзкага актывіста Рыгора Крывіцкага, каб паведаміць, што замоўлены ім на 26 сакавіка пікет на цэнтральнай плошчы не дазволены.
Гомельскіх блогераў Мікалая Пяшко і Арцёма Шарапава выклікаюць 23 сакавіка ў Чыгуначны райаддзел міліцыі.
Загрузіць яшчэ