28 красавіка пасьля чарговага 7-суткавага арышту на волю выйшаў гомельскі блогер Максім Філіповіч.
Пра свае ўцёкі ад «мірнага атаму» згадвалі перасяленцы ў Вуцеўскім сельскім доме культуры на вечарыне, якая адбылася напярэдадні 31 гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Каб спыніць кроў, мэдыкі раённага шпіталю зашылі знутры разьбітую верхнюю губу чарнобыльскаму ліквідатару, інваліду II групы Васілю Сіліверсту.
Чарнобыльская зона ажывае раз на год — на Радаўніцу, калі беларусы ўшаноўваюць памерлых продкаў. У Гомельскай вобласьці на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка засталося звыш двухсот могілак пры былых вёсках, пакінутых пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
21 красавіка пасьля паўтарамесячнага вымушанага прагулу гомельскі грамадзкі актывіст Анатоль Паплаўны праз суд вярнуўся на працу ў ААТ «Гомелькабель». Гэта адбылося ў ягоны дзень народзінаў.
У судзе Гомельскага раёну 13 красавіка быў пакараны штрафам на 69 рублёў Віктар Казлоў. Гісторыя абляцела ўвесь інтэрнэт, бо Віктар фізычна ня мог нічога крычаць: пасьля апэрацыі ў анкалягічным цэнтры ў яго выдаленая верхняя доля левага лёгкага і праблемы з галасавымі цягліцамі.
Судзьдзя Савецкага раёну Гомлю Андрэй Лагуновіч пакараў 19 красавіка журналіста-фрылансэра Яўгена Меркіса штрафам у памеры 40 базавых велічыняў (920 рублёў).
Гомельскага блогера Максіма Філіповіча, удзельніка акцыяў пратэсту «недармаедаў» у Берасьці, Маладэчне, Пінску, зноў выклікаюць у суд Савецкага раёну Гомлю. Гэтым разам за сход у Пінску, які адбыўся 11 сакавіка.
У Гомлі абмеркавалі фармат правядзеньня першатравеньскай акцыі салідарнасьці і падрыхтоўку да кампаніі «Мясцовыя выбары».
18 красавіка судзьдзя Мазырскага раённага суду Сяргей Алёхін пакараў тутэйшага пэнсіянэра Мікалая Новіка адміністрацыйным 15-суткавым арыштам за наклейваньне адной улёткі пра акцыю пратэсту «недармаедаў».
У вёсцы Гарадзец Рагачоўскага раёну ў старэнькай хаціне жыве шматдзетная сям’я Ірыны Янавай. У яе трое дзяцей — сын і дзьве дачкі, усе школьнікі. Хата не свая, і зь яе могуць выселіць. За электраэнэргію даўно не плацілі, і мясцовы «Энэргазбыт» пагражае судом.
Як мяркуе Жызьнеўская, з наданьнем сыну найвышэйшай узнагароды Ўкраіны наўрад ці знойдуцца ў Беларусі ахвотнікі называць яго «бандытам» ды «нацыяналістам».
Судзьдзя Рэчыцкага раённага суду Сьвятлана Пырх пакарала 13 красавіка гомельскую журналістку-фрылянсэрку Ларысу Шчыракову штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (690 рублёў) «за незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат».
Тамара Застаўнецкая, судзьдзя Гомельскага раёну, пасьля абвяшчэньня пастановы пра штраф рэгіянальнаму прадстаўніку прафсаюзу РЭП Віктару Казлову сыходзіла з залі паседжаньняў подбегам. Прысутныя ў залі праводзілі яе воклічамі: «Ганьба! Люстрацыю!».
Працэс адбыўся ў Гомельскім раённым судзе, які разглядаў 4 адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да журналісткі-фрылансэркі Ларысы Шчыраковай.
Гомельская міліцыя перасьледуе незалежных журналістаў-фрылансэраў. Адміністрацыйныя пратаколы складаюць на тых, хто асьвятляе вулічныя акцыі пратэсту і сацыяльныя праблемы.
26 сакавіка ўлады Мазыра арганізавалі на цэнтральнай плошчы Леніна велагонкі. Аднак некалькі дзясяткаў жыхароў стыхійна выйшлі на плошчу. Тут яны публічна казалі, што ў горадзе няма працы, заробкі на большасьці прадпрыемстваў малыя, згадвалі пра значныя скарачэньні ў будаўнічых арганізацыях ды іншыя набалелыя праблемы. Браў слова на мірным сходзе і сам Крывіцкі, супраць якога мясцовыя ўлады завялі цяпер адміністрацыйную справу.
Гомельскія дэмакраты прапануюць уладам сумесна выйсьці на плошчу 1 траўня.
Паўтара дзясятка жыхароў Гомеля накіравалі начальніку абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў Уладзімеру Захарчуку заяву пра зьдзяйсьненьне правапарушэньняў з боку супрацоўнікаў міліцыі.
7 красавіка ў судзе Гомельскага раёну працягваўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да рэгіянальнага прадстаўніка Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктара Казлова за «дробнае хуліганства».
Загрузіць яшчэ