Беларускі футбольны трэнэр Алег Конанаў, які некалькі гадоў таму працаваў з украінскім футбольным клюбам «Карпаты», сфатаграфаваўся ў футболцы, прымеркаванай да 65-годзьдзя расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
Генэральная пракуратура Ўкраіны раскрыла забойства ў Кіеве былога дэпутата Дзяржаўнай Думы Расеі Дзяніса Вараненкава.
Карэспандэнтка Свабоды знайшла ў кіеўскіх архівах унікальныя матэрыялы пра супрацоўніцтва амаль 100 гадоў таму паміж новаабвешчанымі БНР і УНР. Дакумэнты падпісаныя Язэпам Лёсікам і Антонам Луцкевічам.
Беларусь і Ўкраіна плянуюць арганізаваць рачныя падарожжы і круізы з Гомельскай вобласьці да Херсону.
1 кастрычніка ў Кіеве беларуская грамада і ўкраінскія актывісты згадвалі беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына, які загінуў 28 жніўня 2016 году ад раненьняў, атрыманых у адным з баёў пад Аўдзееўкай.
Міністэрства замежных спраў Беларусі ўручыла ўкраінскаму амбасадару ў Менску Ігару Кізіму ноту з-за парушэньня беларускай паветранай прасторы.
Украіна арыштавала грамадзяніна Беларусі Сяргея Гічка, якога з 27 траўня вышукавалі праваахоўныя органы Гішпаніі паводле абвінавачаньня ва ўдзеле і стварэньні арганізаванай злачыннай групоўкі для адмываньня грошай, атрыманых незаконным шляхам.
Акцыя анархістаў, якая адбылася 23 верасьня пад будынкам беларускага пасольства, зусім не асьвятлялася ў мясцовых сродках масавай інфармацыі.
Украіна рэкамэндуе сваім грамадзянам утрымацца ад паездак да Расеі праз тэрыторыю Беларусі аўтамабільным ды чыгуначным транспартам, раяць карыстацца выключна авіяцыйным транспартам
Беларускаму добраахвотніку Ігару Кляўку, які зь лютага знаходзіцца ў Марыюпальскім сьледчым ізалятары Данецкай вобласьці, паводле падазрэньня ў выкраданьні і наўмысным забойстве жыхара паселішча Мангуш прызначылі судовую псыхіятрычную экспэртызу і падоўжылі ўтрыманьне пад вартай да 29 верасьня.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў мяркуе, што пляны Аляксандра Лукашэнкі назіраць за актыўнай фазай вучэньняў супольна з Уладзімірам Пуціным адкарэктаваў цэлы шэраг фактараў.
19 верасьня 1991 году бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі. У гадавіну гэтай падзеі беларускія і ўкраінскія актывісты разгарнулі ў Кіеве на Майдане Незалежнасьці вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.
Ва Ўкраіне асьцерагаюцца, што дамоўленасьць Беларусі з Украінай пра гуманітарную дапамогу на Данбас без пасярэднікаў — прагматычны, добра пралічаны крок расейскіх спэцслужбаў.
Гарадзкі суд Чарнаморску апраўдаў абвінавачаных у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 2 траўня 2014 году ў цэнтры Адэсы, калі загінулі 48 чалавек і яшчэ каля 200 былі параненыя.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны заяўляе, што да завяршэньня беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017» кантроль за мяжой зь Беларусьсю будзе ажыцьцяўляцца пры дапамозе авіяцыі.
Нягледзячы на запэўненьні беларускага боку, што вучэньні бясьпечныя для Ўкраіны, увага ўкраінскіх СМІ і экспэртаў з пачаткам асноўнай фазы вучэньняў ня зьменшылася. Чаго найбольш асьцерагаюцца ва Ўкраіне?
Кіраўнік зьнешнеэканамічнага ўпраўленьня кампаніі «Савушкін прадукт» Юры Бісун пакараны штрафам у памеры 1700 грыўняў (прыкладна 65 даляраў у эквіваленце) за спробу вывезьці з Украіны амаль 13 тысяч даляраў бяз мытнага афармленьня.
Беларусь увайшла ў «топ-дзясятку» краін па колькасьці грамадзян, якія наведваюць Украіну, і заняла другое месца пасьля Малдовы.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны ў Львоўскай вобласьці адкрыла крымінальную справу паводле артыкула 332 Крымінальнага кодэксу (незаконная перапраўка асоб празь дзяржаўную мяжу) па выніках падзей на мяжы Польшчы з Украінай, калі актывісты дапамаглі колішняму прэзыдэнту Грузіі Міхэілу Саакашвілі без памежнага афармленьня трапіць на ўкраінскую тэрыторыю. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ад сутыкненьняў пацярпелі 16 памежнікаў.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў злачынствам дзеяньні былога губэрнатара Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі ды яго прыхільнікаў у памежным пункце пропуску «Шэгіні» (Львоўская вобласьць).
Загрузіць яшчэ