Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына. Яму споўнілася б 35 гадоў


1 кастрычніка ў Кіеве беларуская грамада і ўкраінскія актывісты згадвалі беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына, які загінуў 28 жніўня 2016 году ад раненьняў, атрыманых у адным з баёў пад Аўдзееўкай.

27 верасьня Алесю Чаркашыну споўнілася б 35 гадоў. Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар» пад пазыўным «Тарас». Параненага байца перавезьлі ў Запароскі шпіталь, дзе ён разам з мэдыкамі яшчэ два тыдні змагаўся за сваё жыцьцё. Пахаваны Алесь Чаркашын у Камяніцы Жыравецкай пад Берасьцем.

Беларускі добраахвотнік пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны».

Як распавядалі ягоныя паплечнікі, Алесь Чаркашын атрымаў у адной з навучальных установаў Хэрсону дыплём тэоляга і пасьля Данбасу плянаваў займацца місіянэрскай дзейнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG