Як адзначаецца ў адпаведным рашэньні суда, Юры Бісун пад час праходжаньня 4 жніўня мытнага кантролю па «зялёным калідоры» у аэрапорце «Барыспаль» паведаміў, што перавозіць каля 10 тысяч даляраў. Але пад час дадатковай праверкі ў яго было выяўлена 12,8 тысяч даляраў.
Паводле гэтага факту быў складзены пратакол і канфіскавана 940 даляраў. Астатнія 11 тысяч 860 даляраў пасьля праверкі на сапраўднасьць беларусу вярнулі і дазволілі вывезьці. Суд у адсутнасьць Юрыя Бісуна прызнаў яго вінаватым у парушэньні мытных правіл перавозкі валюты. Згодна з заканадаўствам, грамадзяне могуць без дэклярацыі перамяшчаць празь мяжу суму, эквівалентную 10 тысячам эўра.
Суд таксама прызнаў законнай канфіскацыю 940 даляраў — суму, на якую перавышаў дазволены для перамяшчэньня ліміт коштаў. Гэтыя грошы будуць пералічаныя на рахунак Дзяржаўнай фіскальнай службы Ўкраіны.