Пячэрскі раённы суд Кіева адмовіў сьледзтву ў арышце экс-прэзыдэнта Грузіі, былога кіраўніка Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі, які падазраецца ў супрацы з прадстаўнікамі папярэдняй ўлады Ўкраіны, накіраванай на дэстабілізацыю сытуацыі ў краіне.
Сьледзтва ў справе экс-прэзыдэнта Грузіі, былога кіраўніка Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі заяўляе, што мае інфармацыю пра пляны расейскіх спэцслужбаў фізычна ліквідаваць палітыка.
Пасьля перамогі Эўрамайдану і ўцекаў экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча з паплечнікамі ў Расею новыя ўлады Ўкраіны, пад ціскам грамадзкасьці з аднаго боку і міжнародных партнэраў з другога, на пачатку 2014 году ўзялі курс на барацьбу з карупцыяй.
Міністар транспарту Беларусі Анатоль Сівак ды міністар інфраструктуры Ўкраіны Ўладзімер Емяльян падпісалі дарожную мапу па аднаўленьні воднага шляху Е-40.
Удзельнікі акцыі пратэсту, што трывае ў Кіеве каля Вярхоўнай Рады Ўкраіны, заяўляюць пра спробы штурму паліцыяй намётавага мястэчка.
Сёньня сьледчыя Генпракуратуры Ўкраіны плянуюць дапытаць Міхэіла Саакашвілі ў справе аб спрыяньні ўдзельнікам злачыннай арганізацыі і іх фінансаваньні. Гэтыя дзеяньні караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў.
Украінцы дорага плоцяць за ацяпленьне, але газ купляюць у эўрапейскіх пастаўшчыкоў. А Беларусь у гэты час марыць пра газавую формулу «Як у Смаленску, так і ў Менску». Як пражыць без расейскага газу, чытайце ў нашым рэпартажы.
Праваахоўная сыстэма Ўкраіны на працягу бліжэйшых 24 гадзін прымусіць экс-прэзыдэнта Грузіі і былога кіраўніка Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі прыйсьці на сьледчыя дзеяньні, а пратэстоўцаў пад Вярхоўнай Радай заклікаюць разысьціся.
Пакуль генпракурор Украіны тлумачыў, у чым палягала «злачынная дзейнасьць Міхэіла Саакашвілі», прыхільнікі Саакашвілі пашкодзілі машыну, у якой везьлі затрыманага палітыка.
Арджанікідзаўскі раённы суд Марыюпалю накіраваў беларускага добраахвотніка Ігара Кляўко, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве жыхара паселішча Мангуш Данецкай вобласьці, на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне тэрмінам на 2 месяцы.
Служба бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла затрыманьне экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі паводле падазрэньня ў спрыяньні ўдзельнікам злачыннай арганізацыі і іх фінанасаваньні.
Украінскія вытворцы цэмэнту заяўляюць пра парушэньне прынцыпаў добрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку Ўкраіны з боку беларускіх вытворцаў. Яны патрабуюць ад ураду стварэньня роўных умоў для гандлю.
У Нікапальскім гарадзкім судзе (Днепрапятроўская вобласьць) падчас разгляду справы аб забойстве адзін з прысутных падарваў дзьве гранаты і сам загінуў.
Адзін з раённых судоў Чарнігаўскай вобласьці арыштаваў на 40 дзён грамадзяніна Беларусі Вячаслава Кушнера паводле запыту пракуратуры Беларусі, якая абвінавачвае яго ў «сыстэматычнай перадачы хабараў».
Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што завяршае сьледзтва і плянуе перадаць у суд справу затрыманага ў чэрвені ў Чарнігаве грамадзяніна Беларусі. Яго падазраюць у незаконным зборы сакрэтнай інфармацыі.
Нелегальны турыст палез на малую антэну пакінутай радыёлякацыйнай станцыі «Дуга» і сарваўся з 15-мэтровай вышыні. Трагічны выпадак здарыўся 27 лістапада ў былым сакрэтным вайсковым горадзе Чарнобыль-2 непадалёк ад ЧАЭС.
У Цэнтральным дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва Ўкраіны захоўваюцца тры сцэнарныя заяўкі на мастацкія фільмы, якія беларускі пісьменьнік Уладзімер Караткевіч прапанаваў зрабіць на Кіеўскай кінастудыі імя Даўжэнкі.
Украіна не атрымала прававой дапамогі ад Беларусі ў справе «беларускага шпіёна». Ён застанецца пад арыштам да 18 студзеня.
Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін мяркуе, што апошнія рэзанансныя падзеі ў беларуска-украінскіх дачыненьнях маюць правакацыйны характар і не выключае іх расейскага паходжаньня.
«Сёньня падчас праходжаньня памежнага кантролю пасажыраў, якія прыляцелі зь Менска, быў выяўлены гэты сьпявак, які ў свой час наведваў акупаваны Крым».
Загрузіць яшчэ