Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пагадзілася на экстрадыцыю затрыманага ў Чарнігаве беларуса Кушнера


© Shutterstock
© Shutterstock

Новазаводзкі раённы суд Чарнігава абраў для затрыманага летась ў лістападзе беларуса Вячаслава Кушнера экстрадыцыйны арышт для перадачы Беларусі.

Як вынікае з адпаведнага судовага рашэньня, Вячаслаў Кушнер будзе знаходзіцца ў сьледчым ізалятары да фактычнай экстрадыцыі ў Беларусь, але ня больш як да 27 сьнежня 2018 году. Такое рашэньне ўхвалена пасьля атрыманага ў сьнежні 2017 году Генэральнай пракуратурай Украіны адпаведнага звароту беларускага боку.

На судовым паседжаньні Кушнер назваў абвінавачаньні беларускага боку «сфабрыкаванымі» і ціскам на яго і беларускага бізнэсоўца, заснавальніка групы кампаній «Сармат-СТІ» і вядомага блогера Аляксандра Кныровіча (затрыманы ў Беларусі летась у студзені паводле абвінавачаньняў у нясплаце падаткаў у асабліва вялікім памеры — РС).

Стала вядома, што ўжо пасьля затрыманьня Вячаслаў Кушнер зьвярнуўся да міграцыйных органаў Украіны з заявай на атрыманьне статусу ўцекача ва Ўкраіне.

У Беларусі Вячаслаў Кушнер абвінавачваецца ў «зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных часткай 2 артыкулу 431 Крымінальнага кодэксу Беларусі за сыстэматычную перадачу хабараў, у тым ліку і вялікіх памерах, дырэктару ТАА «АНШАНС ПЛЮС». Факты перадачы хабару зафіксаваныя 6 чэрвеня і 24 сьнежня 2014 году, а таксама 21 траўня 2015 года. У верасьні 2017 году ў дачыненьні да Вячаслава Кушнера беларуская пракуратура санкцыянавала ягоны арышт.

Грамадзянін Беларусі Вячаслаў Кушнер знаходзіўся ва Ўкраіне легальна з канца 2016 году, а ў кастрычніку 2017 году атрымаў пасьведчаньне на сталае пражываньне ва Ўкраіне. Да затрыманьня ў Чарнігаве ён працаваў намесьнікам дырэктара пра продажах і маркетынгу ўкраінскага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «ІНКО-ФУД БЕРДИЧІВ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG