Экспэрт з Кіева Ігар Тышкевіч у інтэрвію Свабодзе паразважаў аб выкліках і дасягненьнях у беларуска-ўкраінскіх дачыненьнях.
Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін заклікаў Польшчу да актыўнай супрацы з Беларусьсю, каб не дапусьціць дэстабілізацыі з боку Расеі.
На запыт беларускіх кампэтэнтных органаў ва Ўкраіне затрыманы грамадзянін Беларусі Дзьмітры Дашук — ён пэўны час узначальваў прыватную кампанію «Зьнешэўрасэрвіс», а пазьней пачаў працаваць памочнікам дырэктара па разьвіцьці кампаніі.
Завялі справу за здраду і «дапамогу Рэспубліцы Беларусь у правядзеньні падрыўной дзейнасьці супраць Украіны». Прозьвішча ўкраінца не называецца.
25 кастрычніка ў Гомлі стартуе першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны. Летась яго ініцыявалі кіраўнікі дзяржаў для актывізацыі эканамічнай супрацы.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка перакананы, што рашэньнем аб спыненьні дачыненьняў з Канстантынопалем РПЦ выйшла на шлях самаізаляцыі і канфлікту з усясьветным праваслаўем.
У Кіеўскім патрыярхаце Ўкраінскай праваслаўнай царквы мяркуюць, што сваім рашэньнем аб поўным спыненьні дачыненьняў з Канстантынопалем Расейская праваслаўная царква паўтарае «палітыку Крамля, накіраваную на самаізаляцыю ў адказ на законныя рашэньні міжнароднай супольнасьці».
У Кіеве шэраг нацыяналістычных і праварадыкальных сілаў зладзілі марш, прымеркаваны дню заснаваньня Ўкраінскай паўстанцкай арміі (УПА).
У Маскоўскім патрыярхаце Ўкраінскай праваслаўнай царквы заяўляюць, што застаюцца адзінай кананічнай праваслаўнай царквой ва Ўкраіне, нягледзячы на ўчорашняе рашэньне Сыноду Ўсясьветнага патрыярхату аб дазволе стварыць ва Ўкраіне адзіную памесную царкву.
Сынод Усясьветнага патрыярхату сёньня ўхваліў рашэньне аб наданьні аўтакефаліі (незалежнага статусу) праваслаўнай царкве ва Ўкраіне і адначасова аднавіў кананічны статус кіраўнікоў дзьвюх цэркваў — патрыярхаў Філарэта і Макарыя.
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заяўляе, што сьледзтва разглядае дывэрсію як асноўную вэрсію падрыву боепрыпасаў на вайсковых складах паблізу пасёлку Дружба Ічнянскага раёну Чарнігаўскай вобласьці.
Сьледчыя Службы бясьпекі Ўкраіны не змаглі ў вызначаны законам тэрмін завершыць дасудовае расьсьледаваньне справы затрыманага 10 жніўня ў Данецкай вобласьці беларуса, які падазраецца ў стварэньні тэрарыстычных арганізацый.
9 кастрычніка ў Кіеве адкрылася выстава «Зброя і бясьпека» — безь беларускіх экспанэнтаў. Хоць некаторыя беларускія машыны і камплектуючыя ёсьць.
Грамадзянін Украіны, жыхар Крыму Ўладзімір Балух, асуджаны ў Расеі больш як на чатыры гады зьняволеньня за нібыта захоўваньне зброі, заявіў, што спыніў галадоўку, якую трымаў 205 дзён.
На адным з арсэналаў Міністэрства абароны Ўкраіны, што месьціцца паблізу мястэчка Дружба І́чнянскага раёну Чарнігаўскай вобласьці, ад ночы вялікі пажар і разрываюцца снарады.
Служба бясьпекі Ўкраіны сёньня абнародавала прозьвішчы і пэрсанальныя дадзеныя 206 пазаштатных супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Расеі,
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, асуджаны ў Расеі на 20 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў тэрарызьме, спыняе галадоўку ў суботу 6 кастрычніка. На стан 5 кастрычніка 145 дзён ён пратрымаўся бязь ежы, патрабуючы вызваленьня з расейскіх турмаў усіх палітычных вязьняў Украіны.
Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава патрабуе ад уладаў Расеі паскорыць працэс допуску яе да ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, каб пераканацца, што ягонаму жыцьцю пасьля спыненьня галадоўкі нічога не пагражае.
Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Пятро Цыгікал зьняпраўдзіў заяву Аляксандра Лукашэнкі аб павелічэньні колькасьці зброі, што нібыта незаконна перапраўляецца празь мяжу з Украіны ў Беларусь.
Ва ўнесеным у Вярхоўную Раду Ўкраіны законапраекце прапануюць караць за распаўсюд ідэй аб’яднаньня беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў у «трыадзіны народ».
Загрузіць яшчэ