20 ліпеня спаўняецца тры гады з дня гібелі ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета. Тры гады расьсьледаваньня не далі вынікаў: няма ні падазраваных, ні зачэпак, ні доказаў.
Беларускі музыка Сяргей Міхалок выступіў у Кіеве на канцэрце ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Арцёма Дубнова, які вылучаецца ў дэпутаты па адной з мажарытарных акругаў у Кіеве.
Беларускі музыка Сяргей Міхалок з гуртом «Ляпіс-98» выступіў у Кіеве на канцэрце ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Арцёма Дубнова, які вылучаецца па адной з мажарытарных акругаў у Кіеве.
Свабода прапанавала шэрагу ўкраінскіх палітыкаў і экспэртаў выказаць свае меркаваньні аб тым, як Беларусь і яе лідэр паўплывалі на Ўкраіну за чвэрць стагодзьдзя прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб наданьні ўкраінскага грамадзянства дзевяці замежным грамадзянам, якія абаранялі тэрытарыяльную цэласнасьць краіны на Данбасе.
Намесьнік кіраўніка Галоўнага сьледчага ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны Віталій Маякоў заявіў, што ўкраінская спэцслужба затрымала кіроўцу цягача, на якім перавозіўся зэнітна-ракетны комплекс «Бук» перад катастрофай рэйсу МН17 у небе над Данецкай вобласьцю.
Паводле канстытуцыйных судзьдзяў, прапаганда камуністычнага рэжыму ёсьць спробай апраўдаць таталітарызм і аспрэчыць канстытуцыйныя прынцыпы і дэмакратычныя каштоўнасьці.
Цяпер, згодна з законам, ва Ўкраіне ва ўсіх сфэрах жыцьцядзейнасьці дзяржавы — у дзяржаўнай службе, сфэры абслугоўваньня, у правасудзьдзі, ахове здароўя, навуцы, культуры — павінна выкарыстоўваецца ўкраінская мова.
21 ліпеня ва Ўкраіне адбудуцца пазачарговыя парлямэнцкія выбары, пасьля якіх завершыцца перафарматаваньне ўлады.
Рэпкаўскі раённы суд Чарнігаўскай вобласьці аштрафаваў грамадзяніна Беларусі на 3,4 тысячы грыўняў (130 даляраў ЗША ў эквіваленце) за спробу незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы.
Першыя крокі на пасадзе прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага выклікалі ў ягоных апанэнтаў асьцярогі наконт магчымасьці рэваншу прарасейсіх сілаў, якія дамінавалі ў часы кіраўніцтва Віктара Януковіча. Пра што канкрэтна кажуць крытыкі Зяленскага і як ацэньваюць іх трывогі аналітыкі?
Генэральная пракуратура Расейскай Фэдэрацыі прызнала непажаданай дзейнасьць на тэрыторыі Расеі міжнароднай няўрадавай арганізацыі «Усясьветны кангрэс украінцаў», зарэгістраванай у Канадзе.
Украінскія экспэрты, палітыкі і журналісты параўноўваюць паводзіны прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага са стылем Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сёньня ў горадзе Барыспалі Кіеўскай вобласьці на сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады не стрымаўся ў выбары слоў, калі абмяркоўвалася тэма фінансаваньня новага корпуса Барыспальскай гарадзкой лякарні.
Пасьля прайгранага пазову Беларускай цэмэнтнай кампаніі яшчэ адна фірма зь беларускім капіталам зьвярнулася ў кіеўскі суд з заявай аб скасаваньні антыдэмпінгавых санкцый.
Нязгодныя з рашэньнем прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага аб скасаваньні параду ў Кіеве на Дзень Незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня рыхтуюць альтэрнатыўную акцыю — Марш няскораных.
У Палтаве актывісты прымусілі гарадзкія ўлады адмовіцца ад плянаў будаўніцтва жыльлёва-забаўляльнага комплексу на месцы пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў і масавых расстрэлаў у гады Другой усясьветнай вайны. Палтаўскія актывісты праз Свабоду даюць парады беларускім абаронцам Курапатаў.
Украінскі тэлеканал NEWSONE заявіў пра скасаваньне тэлевізійнага мосту «Трэба пагаварыць», анансаванага на 12 ліпеня з расейскім тэлеканалам.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адрэагаваў на жаданьне расейскага і ўкраінскіх тэлеканалаў правесьці супольны тэлевізійны мост і заклікаў украінцаў не паддавацца маніпуляцыям.
Загрузіць яшчэ