Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка другі год запар застаецца лідэрам сымпатый украінцаў сярод лідэраў замежных дзяржаў.
Сёлета частка прадукцыі Менскага аўтамабільнага заводу на ўкраінскім рынку грузавога аўтатранспарту можа дасягнуць 30%.
Паводле анатацыі, кліп заснаваны на рэальнай гісторыі трансгэндэрнай дзяўчыны Валерыі Шандэры зь Менску.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны затрымала сямейную пару добраахвотнікаў з батальёну «Правы сэктар».
Сьледчыя ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі ў Івана-Франкоўскай вобласьці завяршылі дасудовае расьсьледаваньне крымінальнай справы аб гібелі трох беларусаў у выніку аварыі паблізу паселішча Красьнік Верхавінскага раёну.
У якасьці транзытэраў незаконна здабытага на акупаванай тэрыторыі вугалю былі залучаныя беларускія ТАА «ЭколайнСистемс» і ТАА «Экойл Кемикл», сьцьвярджаюць ва ўкраінскім судзе.
У мэмарыяльным комплексе «Быкаўнянскія магілы», што створаны пад Кіевам у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсіяў, адбылася беларуска-украінская акцыя ўшанаваньня забітых продкаў.
Суд у Луцку дазволіў зьнішчыць больш як паўмільёна пачак цыгарэт беларускай вытворчасьці, канфіскаваных на мяжы.
Суд пастанавіў, што Новікаў можа быць вызвалены ў выпадку, калі ўнясе фінансавы заклад у памеры 576 тысяч грыўняў.
Фінансуе пастаўкі беларускіх тралейбусаў у прыфрантавы ўкраінскі горад Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.
Міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка заявіў, што ад сёньняшняга дня ўкраінскае войска пачало адыходзіць з пазыцый у паселішчы Залатое.
Украінская дзяржаўная электронная гандлёвая пляцоўка OpenMarket — СЕТАМ абвясьціла аб пошуку дэмантаваных у часе дэкамунізацыі помнікаў Уладзіміру Леніну, каб дапамагчы рэгіянальным уладам зарабіць дадатковыя грошы на вырашэньне мясцовых праблем.
Луцкі гарадзкі і раённы суд Валынскай вобласьці вызваліў ад крымінальнай адказнасьці грамадзяніна Ўкраіны Аляксандра Ч., улічыўшы, што ён добраахвотна заявіў украінскім дзяржаўным органам пра вэрбаваньне і за ўвесь час ня выканаў ніводнага «крымінальнага заданьня замежнай дзяржавы».
Супрацоўнікі Беларускай АЭС тры тыдні вывучалі досьвед Запароскай атамнай электрастанцыі ў справе захоўваньня скарыстанага ядзернага паліва.
«Беларусы, каб мець доступ да аднаго з мораў, напэўна, гатовыя на ўсё, нават зубра на шашлыкі пусьціць», — мяркуе эколяг.
Раніцай 23 кастрычніка з кіеўскага аэрапорту не змаглі вылецець самалёты ў Барсэлёну, Рым, Варшаву, Бэрлін, Дортмунд, Талін; скасаваныя таксама некалькі ўнутраных украінскіх рэйсаў.
Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны адмовіла ў статусе ўцекача грамадзяніну Беларусі Артуру Кандратовічу, экстрадыцыі якога патрабуюць беларускія праваахоўныя органы.
Зьнешняя палітыка прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага неаднойчы выклікала вострую крытыку ягоных апанэнтаў. Найперш, з пункту гледжаньня галоўнага для Ўкраіны пытаньня — дасягненьня міру на Данбасе і вяртаньня анэксаваных Расеяй тэрыторый.
Міністар замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка заяўляе, што ўкраінскія ўлады разам са сваімі партнэрамі з Эўрапейскага Зьвязу і NATO аналізуюць рызыкі магчымага наступу Расеі на падставе назіраньняў за перамяшчэньнем расейскіх войскаў у кірунку мяжы зь Беларусьсю.
Напярэдадні першай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага Ўкраіна і Беларусь абмяняліся «шпіёнамі». Ва Ўкраіну вярнуўся журналіст Павал Шаройка. А ў Беларусь — Юры Палітыка. Мы даведаліся падрабязнасьці абмену.
Загрузіць яшчэ