Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кліп пра булінг ЛГБТ-дзяцей беларускага гурта трапіў у шорт-ліст амэрыканскага фэстывалю


Салістка Shuma Руся, архіўнае фота
Салістка Shuma Руся, архіўнае фота

Відэакліп «Хмаркі» (Clouds), створаны беларускай групай Shuma і ўкраінскім крэатыўным агенцтвам Tabasco, уключаны ў шорт-ліст Міжнароднага фэстывалю артхаўснага кіно Blow Up Film Fest, які мае адбыцца 10-11 лістапада ў Чыкага (ЗША).

Паводле анатацыі, кліп заснаваны на рэальнай гісторыі трансгэндэрнай дзяўчыны Валерыі Шандэры зь Менску.

«Гэтым відэа мы хочам падтрымаць людзей, якія ўсё яшчэ сутыкаюцца са стыгмай і пакутуюць ад булінгу за тое, што не такія, як усе».

«Як артысты, якія маюць доступ да вялікай аўдыторыі, мы лічым сваім абавязкам падтрымліваць уразьлівыя групы грамадзтва», — адзначаецца на афіцыйнай старонцы беларускага гурта ў Facebook.

Разам з украінскім агенцтвам група Shuma распачала кампанію па падтрыманьні найперш бацькоў ЛГБТ-дзяцей.

Крэатыўная кампанія Tabasco вядомая ва Ўкраіне ня толькі камэрцыйнай, але і сацыяльнай рэклямай у падтрымку праваабарончага руху для «Міжнароднай амністыі», ААН і крымскататарскіх актывістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG