Абмежаваная бачнасьць, якая назіраецца ў Кіеве другі дзень запар, стала прычынай скасаваньня больш як 10 міжнародных авіярэйсаў з аэрапорту «Кіеў» (Жуляны), некалькі зь іх перанакіравалі ў аэрапорт «Барыспаль».
Раніцай 23 кастрычніка з кіеўскага аэрапорту не змаглі вылецець самалёты ў Барсэлёну, Рым, Варшаву, Бэрлін, Дортмунд, Талін; скасаваныя таксама некалькі ўнутраных украінскіх рэйсаў.
А 5.45 ня змог вылецець у Менск і самалёт «Белавія». У той жа час у аэрапорце мяркуюць, што наступныя рэйсы ў беларускую сталіцу будуць выкананыя своечасова — у 15.15 і 19.05.
Украінскія сыноптыкі прагназуюць, што туман будзе назірацца ў большасьці рэгіёнаў яшчэ некалькі дзён.