У найбольшай за апошні час выставе сабралі разнажанравыя творы больш як 80 мастакоў зь Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам увёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб увядзеньні санкцый супраць двух беларускіх прадпрыемстваў.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў аб увядзеньні пэрсанальных санкцый супраць былых украінскіх міліцыянтаў, якія пасьля 2014 году ўцяклі ў Расею.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа 19 сакавіка выступіў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны з 10-хвіліннай прамовай, пачаўшы яе па-ўкраінску, а потым перайшоўшы на літоўскую мову.
Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што ў сувязі зь вялікай дынамікай распаўсюджаньня каранавірусу з 20 сакавіка да 9 красавіка ва ўкраінскай сталіцы ўводзяцца дадатковыя карантынныя абмежаваньні.
Генэральная пракурорка Ўкраіны Ірына Венядзіктава заявіла, што будзе дэталёва вывучаць усе матэрыялы праваахоўных органаў Беларусі аб вышуку і выдачы беларускіх грамадзян, якія ўцяклі ва Ўкраіну ад крымінальнага перасьледу за ўдзел у выбарчай кампаніі і акцыях пратэсту.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што ўвядзеньне санкцый супраць прадстаўнікоў беларускай улады і блізкіх да яе бізнэсоўцаў магчымае на падставе адпаведных дакумэнтаў, ініцыяваных шэрагам дзяржаўных структур. Але іх пакуль не падрыхтавалі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўзнагародзіў мэдалём «За працу і доблесьць» былую беларускую біятляністку Дар’ю Блашко, якая летась увайшла ў аснову ўкраінскай жаночай зборнай.
Украіна пагадзілася на просьбу Беларусі дапамагчы з пошукам грамадзяніна, якога вышуквае Сьледчы камітэт у справе аб пагрозе гвалтам начальніку Галоўнага ўпраўленьня Дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі міліцыі грамадзкай бясьпекі МУС Беларусі.
Ігар Уласянкоў летась двойчы адбыў адміністрацыйны арышт: у ліпені — за нібыта паклёп на супрацоўніка праваахоўнай сыстэмы, і ў лістападзе — за марш на Курапаты, у якім ня ўдзельнічаў.
Беларусь абвясьціла ў міжнародны вышук беларускага грамадзяніна, ураджэнца Індыі, у студзені 2020 году. Яшчэ аднаго фігуранта гэтай справы, грамадзяніна Індыі, ужо затрымалі ў Менску.
Ва Ўкраіне марш жанчын ужо пяць гадоў ладзяць супольна фэміністычныя ды праваабарончыя арганізацыі. Штогод 8 сакавіка жанчыны выходзяць з патрабаваньнем да ўкраінскіх уладаў ратыфікаваць Стамбульскую канвэнцыю аб папярэджаньні і барацьбе з гвалтам супраць жанчын і хатнім гвалтам.
Мясцовыя ўлады выстаўляюць санкцыі.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба пацьвердзіў намер Кіева далучыцца да эўрапейскіх санкцый супраць грамадзян Беларусі, адказных за фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў.
Пячэрскі раённы суд Кіева закрыў крымінальную справу супраць актывісткі Femen Анжаліны Дыяш, якая 21 ліпеня 2017 году правяла акцыю «Жыве Беларусь!» у Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны, калі там знаходзіўся Аляксандар Лукашэнка.
Служба бясьпекі Ўкраіны заблякавала больш як 18 тысяч акаўнтаў так званай ботафэрмы, якая працавала на заказы з Расеі і ад прарасейскіх палітычных сілаў Украіны.
Сьвятлана Ціханоўская мяркуе, што пытаньне гарантыяў бясьпекі Аляксандру Лукашэнку пасьля ягонага сыходу з улады маюць стаць прадметам палітычнай дыскусіі.
Арвэ Гансэн — нарвэскі культуроляг, палітоляг, дасьледчык краін. Два гады таму ён стаў суаўтарам кнігі пра расейска-ўкраінскую вайну песень. Цяпер новым аб’ектам супольнага дасьледаваньня тых жа аўтараў стане музыка беларускіх пратэстаў як адна з частак гісторыі сучаснай беларускай музыкі.
Міністар абароны Ўкраіны Андрэй Таран заявіў, што апошнім часам расейскія войскі ў часе апэратыўна-баявой падрыхтоўкі стала адпрацоўваюць элемэнты правядзеньня наступальнай апэрацыі на сушы, у паветры і на моры.
Загрузіць яшчэ