Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва і Ўкраіна дамовіліся каардынаваць сваю палітыку ў дачыненьні да БелАЭС


Прэзыдэнты Ўкраіны і Літвы ў Вільні, 27 лістапада 2019 году.
Прэзыдэнты Ўкраіны і Літвы ў Вільні, 27 лістапада 2019 году.

Літва і Ўкраіна дамовіліся аб каардынацыі і сынхранізацыі дзеяньняў у сфэры энэргетычнай бясьпекі, у тым ліку і датычна Беларускай атамнай электрастанцыі.

«Як Літва, гэтак і Ўкраіна спрабуюць дасягнуць энэргетычнай незалежнасьці. Аднак мы не кантралюем патокаў электраэнэргіі з Расеі, мы дамовіліся скаардынаваць дзеяньні нашай палітыкі і сынхранізаваць, асабліва што датычыць небясьпечнай Беларускай атамнай электрастанцыі», — сказаў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ў Кіеве ў сваёй заяве для сродкаў масавай інфармацыі.

Лідэр Літвы таксама паведаміў, што падтрымлівае «палітыку Ўкраіны не купляць электраэнэргію зь небясьпечнай электрастанцыі». «І гэтая наша салідарнасьць далучаецца да зьмяншэньня пагроз энэргетычнай бясьпецы», — дадаў Гітанас Наўседа.

Прэзыдэнт Літвы знаходзіцца з афіцыйным візытам ва Ўкраіне 18–19 сакавіка. Плянуецца, што 19 сакавіка ён выступіць у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.

Сёньня ў прысутнасьці прэзыдэнтаў Літвы і Ўкраіны выканаўца абавязкаў міністра энэргетыкі Юры Вітрэнка падпісаў тэхнічнае пагадненьне пра ўклад Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны ў дзейнасьць цэнтру перадавога досьведу NATO ў пытаньнях энэргетычнай бясьпекі. Апроч таго, міністэрствы энэргетыкі Літвы і Ўкраіны падпісалі супольную дэклярацыю аб намерах пра стварэньне працоўнай групы для ўзмоцненай стратэгічнай супрацы ў сфэры энэргетыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG