Пад абмежаваньні трапілі менскія таварыствы з абмежаванай адказнасьцю «Лайф Груп» (працуе з 2009 году як дыстрыбутар беларускіх касмэтычных брэндаў) і «Экмі Касмэтыкс Груп» (створана ў 2017 годзе, займаецца вытворчасьцю парфумэрных і касмэтычных сродкаў). Абодва маюць вялікае прадстаўніцтва для прасоўваньня беларускай прадукцыі на ўкраінскім рынку.
Згодна з рашэньнем, будуць заблякаваныя ўсе іхныя актывы, цалкам прыпыненыя гандлёвыя апэрацыі, ануляваныя ліцэнзіі і забаронены ўдзел у тэндэрах на закупку тавараў і паслуг.
У траўні 2018 году пад аналягічныя санкцыі на тры гады трапілі першыя два беларускія прадпрыемствы — менскае ААТ «Сьвет піва» (яно гандлявала з самаабвешчанаю ДНР праз Растоў і фігуравала ў крымінальнай справе, адкрытай супраць аўтара адпаведнай схемы гандлю, грамадзяніна Ўкраіны) і Мазырскага сьпіртагарэлачнага заводу. У выпадку, калі санкцыі супраць іх не падоўжаць, то сёлета з чэрвеня гэтыя прадпрыемствы зноў змогуць аднавіць гандаль са сваімі ўкраінскімі партнэрамі.