Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь сарвала дамову на пастаўку тралейбусаў у Жытомір, якую падпісалі ў прысутнасьці Лукашэнкі і Зяленскага


Афіцыйная дамова аб пастаўках беларускіх тралейбусаў была падпісаная ў рамках другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які праходзіў 3-4 кастрычніка 2019 году ў Жытоміры. Там адбылася першая і пакуль адзіная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага.
Афіцыйная дамова аб пастаўках беларускіх тралейбусаў была падпісаная ў рамках другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які праходзіў 3-4 кастрычніка 2019 году ў Жытоміры. Там адбылася першая і пакуль адзіная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага.

Мясцовыя ўлады выстаўляюць санкцыі.

Беларусь не змагла своечасова, да канца 2020 году, выканаць умовы тэндэру на пастаўку 50 тралейбусаў у Жытомір.

Як паведамляе мясцовы сайт Zhitomir.info, спачатку беларускі бок у сувязі з пандэміяй каранавірусу папрасіў адтэрмінаваць выкананьне дамовы на люты 2021-га, але і дагэтуль транспартныя сродкі не пастаўленыя ў поўным аб’ёме.

«Апошнюю партыю з 12 тралейбусаў павінны былі паставіць да 22 лютага. Кампанія БКМ („Белкамунмаш“ — РС) зьвяртаецца да нас зь лістамі з просьбай адкласьці, бо ў Рэспубліцы Беларусь ёсьць праблемы з вывазам корпусаў (тралейбусаў). Нас запэўніваюць, што 8 з 12 корпусаў сабраныя і гатовыя да адпраўкі ва Ўкраіну, у далейшым яны зьбіраюцца на прадпрыемстве „БКМ Украіна“ у Луцку. Іншыя корпусы рыхтуюцца да вывазу», — сказаў намесьнік мэра Жытоміра Аляксандар Шаўчук у інтэрвію Zhitomir.info.

Паводле яго, украінскі бок цалкам выканаў свае абавязаньні, прадугледжаныя дамовай. «Мы разьлічыліся за ўсе чатыры партыі», — падкрэсьліў Аляксандар Шаўчук.

Намесьнік мэра Жытоміра дадаў, што з-за зрыву тэрмінаў пастаўкі тралейбусаў у дачыненьні да беларускага прадпрыемства плянуюць прымяніць санкцыі.

«Наша камунальнае прадпрыемства ўжо напісала ліст-прэтэнзію, паколькі дамова прадугледжвае прэтэнзійныя ўмовы за невыкананьне графікаў паставак. У любым выпадку будуць нейкія санкцыі ў сувязі з затрымкай партыі. Там прапісаныя санкцыі, менавіта фінанасавыя — 1 адсотак ад агульнай сумы дамовы кожны тыдзень (затрымкі), гэта прыблізна 20 тысяч эўра штотыдзень.

Ня ведаю, ці мы іх атрымаем, але мы будзем зьвяртацца да іх і выстаўляць прэтэнзіі, бо гэта трохбаковая ўгода, адным з бакоў якой зьяўляецца Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, які зьяўляецца крэдытадаўцам на гэтыя тралейбусы. У любым выпадку будзем зьвяртацца па кампэнсацыю тых стратаў, якія мы зараз маем», — патлумачыў прадстаўнік гарадзкой улады.

Апроч таго, паводле Аляксандра Шаўчука, былі тэхнічныя праблемы з першымі тралейбусамі:

«Усе пра гэта ведаюць. Тэхнічна, нейкія няспраўнасьці, магчыма, былі нейкія недапрацоўкі пры зборцы. Цяпер усе 38 тралейбусаў стала працуюць на лініі».

Гарадзкія ўлады Жытоміры 9 красавіка 2019 году абвясьцілі тэндэр на закуп тралейбусаў, які выйграла беларускае прадпрыемства «Белкамунмаш». Афіцыйная дамова аб пастаўках беларускіх тралейбусаў была падпісаная ў рамках другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які праходзіў 3-4 кастрычніка 2019 году ў Жытоміры. Там адбылася першая і пакуль адзіная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG