Паводле зьвестак праваабаронцаў з цэнтру «Вясна», блогера Ўладзімера Цыгановіча, які выступае на Youtube-канале пад імем MozgON, увечары 9 чэрвеня адправілі ў ізалятар на Акрэсьціна адбываць 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Былы супрацоўнік МУС Кірыл Н. на ўмовах ананімнасьці падзяліўся сваімі ўспамінамі пра Плошчу-2006.
Які будзе лёс знойдзеных на лецішчы блогера Сяргея Ціханоўскага 900 тысяч даляраў? Ці канфіскуюць іх у бюджэт як сродак зьдзяйсьненьня злачынства? Ці, калі суд прызнае блогера невінаватым, грошы яму вернуць?
Сустаршыню БХД Паўла Севярынца прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Судзьдзя палічыў, што Севярынец 7 чэрвеня ўдзельнічаў у несанкцыянаванай вулічнай акцыі ў Менску, каля Камароўскага рынку.
«Быў момант, калі адначасова на бальнічных былі да 100 чалавек, але цяпер такога няма, цяпер на бальнічным адзінкі».
Увечары 4 чэрвеня ў пасёлку Бараўляны пад Менскам, каля крамы «Гіпа» зьбіралі подпісы за былога дырэктара ПВТ Валера Цапкалу, які вырашыў балятавацца ў прэзыдэнты. Чаргі каля стала зь імем Цапкалы не было, але людзі падыходзілі адзін за адным.
Трэцяга чэрвеня ўвечары да рэстарацыі «Поедем поедим», што за 50 мэтраў ад Курапатаў, прыйшлі 10 пікетоўцаў. Звычайна яны на варце па чарзе, але сёньня сабраліся разам, бо мінула два гады ад пачатку курапацкай варты.
Свабода знайшла блізкіх затрыманых разам з Сяргеем ЦІханоўскім, каб даведацца, што пра іх вядома.
Інжынэра-канструктара Ўладзімера Навуміка затрымалі ў Горадні 29 траўня на пікеце для збору подпісаў разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
«„Зьверху“ зрабілі ўсё, каб сапраўдных пошукаў не было». Былы міліцыянт расказаў, як шукалі Захаранку, Ганчара і Красоўскага
Чалавека, які здымаў момант затрыманьня блогера Сяргея Ціханоўскага на камэру каналу «Страна для жизни», завуць Вяргілій Ушак. Цяпер яго прозьвішча ў сьпісе асобаў, адносна якіх заведзеная крымінальная справа аб учыненьні гвалтоўных дзеяньняў адносна супрацоўніка міліцыі.
29 траўня праваабаронцы Human Constanta накіравалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі зварот з просьбай тэрмінова ўмяшацца ў вырашэньне лёсу турэцкага курда Хіджры Мамаша, якому пагражае выдача зь Беларусі ў Турэччыну.
Мёрскі раённы суд аштрафаваў на 135 рублёў мясцовага актывіста БХД Сяргея Васільева. 27 траўня міліцыянты затрымалі Васільева ў цэнтры гораду з плякатам «Выбары без Лукашэнкі і Ярмошынай». Да сёньняшняга суду актывіста трымалі ў мясцовым пастарунку.
Цэнтральная выбарчая камісія рэкамэндуе сябрам ініцыятыўных груп падчас збору подпісаў насіць маскі і пальчаткі ды захоўваць сацыяльную дыстанцыю. Ці выконваецца гэтая рэкамэндацыя і як да яе ставяцца прэтэндэнты на кандыдацтва ў прэзыдэнты?
Як каранавірус закрануў беларускае войска і як ад яго сьцерагуцца? Ці засталася дзедаўшчына пасьля справы салдата Коржыча? Пра гэта Свабодзе на ўмовах ананімнасьці расказалі тры «дэмбэлі» і салдат тэрміновай службы, які працягвае служыць.
Зьмяніўся ўласьнік акумулятарнага заводу «АйПауэр» у Берасьці, супраць якога трэці год змагаюцца жыхары абласнога цэнтру. Група кампаній 1АК-GRUP бізнэсмэна Віктара Лемяшэўскага прадала 100% акцый заводу.
Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела апэляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава Станіслава і Ільлі Косьцевых і пакінула прысуд абодвум бязь зьменаў.
Анархіста Мікіту Емяльянава, які адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі, на пачатку чэрвеня зьбіраюцца накіраваць для далейшага адбыцьця пакараньня ў крытую турму. Пра гэта палітвязень паведаміў у лісьце да сваёй маці Анастасіі Емяльянавай.
«Кандыдатаў пратэсту» ад каманды Мікалая Статкевіча затрымалі 19 траўня ў будынку Вярхоўнага суду. Яны зьбіраліся падаваць апэляцыю на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Сёньня адбыліся суды.
Актывіста «Маладога фронту» Піліпа Шаўрова аштрафавалі за тое, што афарбаваў рукі помніка Пушкіну, на 1350 рублёў. Ці спыніць Шаўроў палітычную актыўнасьць пасьля пакараньня, спыталі ў яго пасьля суду.
Загрузіць яшчэ