Вярхоўны суд апублікаваў на сваім сайце судовую статыстыку, у тым ліку дадзеныя пра колькасьць асуджаных і апраўданых у 2016 годзе. Усяго за год было асуджана 44 700 чалавек, а апраўдана ў судах усіх інстанцыяў 83 чалавекі, гэта меней за 0,2%.
Журналісту Грамадзкага тэлебачаньня Данбасу Віталю Сізову, якога ўначы затрымалі менскія міліцыянты, загадана цягам дня пакінуць Менск.
Менгарвыканкам зрабіў афіцыйны камэнтар да сытуацыі з пратэстам жыхаркі сталіцы Галіны Ігнатовіч.
30 студзеня ў Фрунзенскім судзе Менску быў агалошаны прысуду бізнэсоўцу Аляксандру Мураўёву, якога лічылі ўладальнікам «Мотавела», хоць паводле дакумэнтаў ён быў толькі прадстаўніком асноўнага інвэстара з Аўстрыі.
У Фрунзенскім судзе Менску абвясьцілі прысуд бізнэсоўцу, былому ўладальніку «Мотавела» і прадстаўніку аўстрыйскага інвэстара ў менскі завод кампаніі ATEC Investment Аляксандру Мураўёву.
Прысуд бізнэсоўцу, былому ўладальніку «Мотавела» і прадстаўніку аўстрыйскага інвэстара ў менскі завод — кампаніі ATEC Investment Аляксандру Мураўёву абвесьцяць у 11.30 у Фрунзенскім судзе Менску.
Пракурор запрасіў для Аляксандра Мураўёва 12 гадоў зьняволеньня, абарона просіць яго апраўдаць.
Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў інфармацыю пра затрыманьне вядомага бізнэсоўца і блогера, заснавальніка групы кампаній «СарматТэрма-Інжынірынг» Аляксандра Кныровіча.
У цырымоніі адкрыцьця ў Менску гандлёвага цэнтру «Дана Мол» бралі ўдзел сэрбскія інвэстары браты Карычы — Драгамір і Багалюб, а таксама прэмʼеры Беларусі і Сэрбіі Андрэй Кабякоў і Аляксандар Вучыч.
У Менску на праспэкце Незалежнасьці, у мікрараёне Усход-1, адбыўся пікет жыхароў комплексу «Маяк Менску» з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці за махінацыі і парушэньні сэрбскай фірмы Dana Holdings.
Працэс над сьлесарамі «Барысаўгасу» Аляксеем Лукашам і Аляксандрам Чысьцяковым, якіх суд прызнаў вінаватымі ў сьмерці 6 чалавек празь неасьцярожнасьць, выклікаў вялікі розгалас у горадзе.
Слесараў-газавікоў Аляксея Лукаша і Аляксандра Чысьцякова прызналі вінаватымі і асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі-пасяленьні. Лукаша ўзялі пад варту ў судзе, Чысьцякова забяруць з дому — ён на бальнічным, у суд не прыйшоў.
Грамадзкі Форум салідарнасьці з палітвязьнямі, які адбыўся ў Менску, пастанавіў пікетаваць магілёўскую турму, калі там будзе праходзіць суд над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.
Заяву Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасьць скарачэньня міліцыі пракамэнтаваў былы сьледчы, цяпер палітоляг і кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў.
Блогер Аляксандар Лапшын зьвярнуўся з просьбай аб выбачэньні да прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева — за тое, што без узгадненьня з уладамі гэтай краіны наведваў Нагорны Карабах. Гэтыя зьвесткі пацьвердзілі ў амбасадзе Ізраіля ў Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка загадаў скараціць міліцыю. Ці сапраўды эканамічны крызіс дайшоў да такога ўзроўню, што ўлады вымушаныя скарачаць нават сілавыя структуры?
Маці памерлага на «Валадарцы» вязьня Ігара Пцічкіна Жанна Пцічкіна падала ў менскія суды два пазовы, а таксама заяву ў пракуратуру Менску аб завядзеньні новай крымінальнай справы па факце зьбіваньня яе сына на «Валадарцы».
«Прынятае рашэньне выдаць Аляксандра Лапшына ў Азэрбайджан. Далей без камэнтароў», — сказаў карэспандэнту Свабоды прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў.
Вядомы актывіст БНФ, вэтэран Айчыннай вайны са Слаўгарадзкага раёну Фелікс Шкірманкоў адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў рук.
Праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі аналітычны даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў 2016 годзе. Паводле дасьледчыкаў, на сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі істотна паўплывалі «зьмены ў геапалітычнай сытуацыі» ў рэгіёне. «Грунтоўных і сыстэмных» зьменаў у лепшы бок праваабаронцы не заўважылі, але пэўныя дасягненьні адзначылі.
Загрузіць яшчэ