Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня абвесьцяць прысуд Аляксандру Мураўёву з «Мотавела», які казаў пра зьбіцьцё на сьледзтве і прымус «плаціць грошы»


Прысуд бізнэсоўцу, былому ўладальніку «Мотавела» і прадстаўніку аўстрыйскага інвэстара ў менскі завод — кампаніі ATEC Investment Аляксандру Мураўёву абвесьцяць у 11.30 у Фрунзенскім судзе Менску.

Аляксандра Мураўёва абвінавачваюць у шэрагу злачынстваў, у тым ліку ў нясплаце падаткаў і махлярстве. Бізнэсовец сваёй віны не прызнаў, а ў апошнім слове, якое доўжылася больш за 8 гадзін, расказаў пра зьбіцьцё падчас сьледзтва, пагрозы, прымус «плаціць грошы» і спробы «аджаць» у яго маёмасьць. Пракурор запрасіў для Аляксандра Мураўёва 12 гадоў зьняволеньня, абарона просіць яго апраўдаць.

Разам з Мураўёвым атрымаюць прысуды былы гендырэктар «Мотавела» Казімір Мароз і ягоная намесьніца Тацяна Лукавец. Для жанчыны пракурор Крысьціна Асран запатрабавала 5 гадоў зьняволеньня, для яе былога начальніка — 5 гадоў абмежаваньня волі, гэтак званай «хатняй хіміі». На працэсе стала вядома, што за Казіміра Мароза заступіўся былы начальнік Менску Мікалай Ладуцька, які цяпер фактычна кіруе заводам «Мотавела».

Між тым 26 студзеня ў Эканамічным судзе Менску пачаўся разгляд пазову аўстрыйскай кампаніі ATEC Investment аб прызнаньні несапраўдным прызначэньня Мікалая Ладуцькі дырэктарам «Мотавела». Пра незаконнасьць сходу акцыянэраў «Мотавела», у выніку якога Мікалай Ладуцька стаў дырэктарам прадпрыемства, казаў у судзе і Аляксандар Мураўёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG