Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шорац сустрэўся са сваякамі Галіны Ігнатовіч


Старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац
Старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац

Менгарвыканкам зрабіў афіцыйны камэнтар да сытуацыі з пратэстам жыхаркі сталіцы Галіны Ігнатовіч.

Старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац сустрэўся са сваякамі і былым мужам жанчыны. Прынята рашэньне аб адкладаньні выканаўчых дзеяньняў да 6 лютага 2017 году.

«6 лютага адбудзецца паседжаньне суду Цэнтральнага раёну гораду Менску, на якім будзе разгледжана пытаньне пра другую жонку былога ўласьніка, адзіную зарэгістраваную ў гэтым доме», — паведамляецца ў камэнтары Менгарвыканкаму.

Таксама згадваецца папярэдняе судовае рашэньне, паводле якога ўласьнікам дома плошчай 116 квадратных мэтраў выдзеленыя тры кватэры агульнай плошчай 151 квадратны мэтар.

«Ад прапанаванай кампэнсацыі ўласьнікі адмовіліся», — паведамілі з гарвыканкаму.

Нагадаем, Галіна Ігнатовіч у знак пратэсту супраць высяленьня ўвечары 30 студзеня забралася на будаўнічы кран у Лебядзіным і пагражала адтуль саскочыць. Каля 12 гадзінаў наступнага дня пяць ратаўнікоў угаварылі яе спусьціцца. Жанчына шпіталізаваная зь пераахаладжэньнем.

Галіна Ігнатовіч на будаўнічым кране ў Лебядзіным
Галіна Ігнатовіч на будаўнічым кране ў Лебядзіным

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG