Былы беларускі палітвязень Юры Рубцоў, якому ўчора ў Нямеччыне адмовілі ў наданьні статусу ўцекача, падзяліўся са Свабодай сваімі плянамі.
Аляксандар Лукашэнка падтрымаў прапанову міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча вырабляць дзіцячую хакейную вопратку на базе вытворчасьці ў калёніях.
Жыхары Салігорску паведамілі Свабодзе, што раніцай 1 чэрвеня праваахоўнікамі быў затрыманы старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандар Рымашэўскі.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі на просьбу карэспандэнта Свабоды пракамэнтаваў зьвесткі з Фэйсбуку пра тое, што ангельскаму журналісту Філіпу Ўорвіку забаранілі прыяжджаць у Беларусь цягам 3 гадоў.
Навіну пра ўзнагароджаньне міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча граматай Нацыянальнага сходу за дзейнасьць ва «ўмацаваньні правоў і свабодаў грамадзян» пракамэнтаваў старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі.
30 траўня актывіста «Эўрапейскай Беларусі» зь Берасьця Андрэя Шарэнду абвясьцілі падазраваным у вывешваньні расьцяжкі, якая, паводле экспэртызы, «цынічна зьневажае» Аляксандра Лукашэнку.
19-гадовага менчука, якога пасьля інцыдэнту з удзелам міліцыянтаў і ахоўнікаў мэтро затрымалі на станцыі «Кастрычніцкая», вызвалілі з-пад варты, абавязаўшы яго зьяўляцца на выклік да сьледчага.
30 траўня актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Шарэнду зь Берасьця выклікалі на размову да сьледчага, меркавана, наконт справы аб вывешваньні ў горадзе банэра са словамі, якія экспэртыза палічыла «цынічнай абразай» Аляксандра Лукашэнкі.
Канстанцін Баўтрук, бацька фігуранта «справы патрыётаў» Віктара Данілава, атрымаў адказ на сваю скаргу ў КДБ адносна справы сына.
Лідэр КХП-БНФ у інтэрвію для інтэрнэт-выданьня informnapalm.org выказаў свае думкі наконт «справы патрыётаў», якая пачалася ў сакавіку з арыштаў былых актывістаў даўно неіснуючай арганізацыі «Белы легіён».
У Вярхоўным судзе, дзе разглядаюцца скаргі фігурантаў «справы сямнаццаці» (меркаваных распаўсюднікаў спайсаў) на прысуд Менскага гарадзкога суду, пачалі выступаць адвакаты асуджаных.
26 траўня ў Вярхоўным Судзе Беларусі пачаўся разгляд апэляцыйных скаргаў абвінавачаных у «справе 17» за распаўсюджаньне псыхатропаў у складзе злачыннай арганізацыі ды іншыя злачынствы.
Экспэрты, палітыкі і прадстаўнікі грамадзтва абмеркавалі, як прымусіць беларускую ўладу пайсьці на рэформу выбарчага заканадаўства. Дыскусія «Выбары як умова пазытыўных зьменаў» прайшла ў Менску 25 траўня з ініцыятывы дэпутата Ганны Канапацкай. Удзел у дыскусіі ўзялі і замежныя экспэрты.
Ці ўжывалі сьледчыя адносна фігурантаў «справы патрыётаў» незаконныя захады ўзьдзеяньня, у тым ліку фізычныя катаваньні? Што кажуць пра гэта сваякі арыштаваных?
24 траўня Маскоўскі суд Менску разгледзеў пазоў студэнцкага актывіста Крысьціяна Шынкевіча супраць Беларускага дзяржаўнага пэдунівэрсытэту імя Танка аб незаконным адлічэньні.
Зьвесткі пра тое, што Андрэй Дундукоў будзе знаходзіцца пад сьледзтвам яшчэ ня меней за 4 месяцы, зьявіліся ў інтэрнэце.
Судзьдзя Натальля Герман з Маладэчанскага раённага суду задаволіла пазоў інспэктара мясцовай управы ДАІ Івана Фёдарава да журналіста Сяргея Зянько і інтэрнэт-выданьня Kraj.by аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.
Вядомы ўкраінскі сьпявак Мар’ян Гадзенка падзякаваў Свабодзе за дапамогу пасьля таго, як, паводле ўкраінскіх артыстаў, іх беспадстаўна прамарудзілі на пункце пропуску «Новая Гута» беларускія памежнікі.
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі зьвярнуўся да генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка зь лістом, у якім просіць праверыць зьвесткі аб магчымых катаваньнях затрыманых фігурантаў «справы патрыётаў» у вязьніцах КДБ і міліцыі.
У сьпісе затрыманых у «справе патрыётаў» за кратамі застаецца 16 чалавек.
Загрузіць яшчэ