Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фігурант «справы патрыётаў» Палтаржыцкі пераведзены з турмы КДБ пад хатні арышт


Яўген Палтаржыцкі, архіўнае фота
Яўген Палтаржыцкі, архіўнае фота

У сьпісе затрыманых у «справе патрыётаў» за кратамі застаецца 16 чалавек.

Яўген Палтаржыцкі, якога затрымалі 21 сакавіка і трымалі ў СІЗА КДБ у справе «Белага легіёну», пераведзены на хатні арышт.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», меру стрыманьня для Яўгена Палтаржыцкага зьмянілі 19 траўня.

Спачатку Яўген абвінавачваўся ва ўдзеле ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, пазьней да гэтага дадалося стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня.

Яўген Палтаржыцкі — гісторык паводле адукацыі. У канцы сакавіка па Беларускім тэлебачаньні былі паказаныя кадры апэратыўнай здымкі, на якіх ён даваў камэнтары пра схованку арматуры, нібыта знойдзенай у лесе сьледчымі ў справе «Белага легіёну». Між тым былая жонка аднаго з лідэраў «Белага легіёну» Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская паведаміла СМІ, што Яўген Палтаржыцкі ніколі ня браў актыўнага ўдзелу ў дзейнасьці «Белага легіёну».

У сьпісе затрыманых у «справе патрыётаў», паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», за кратамі застаецца 16 чалавек. Іншыя 16 чалавек, якіх раней затрымлівалі за ўдзел у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і арганізацыю незаконнага вайсковага фармаваньня, вызваленыя з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе ці без абмежаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG