Маскоўскі раёны суд Менску пакараў палітыка Алеся Лагвінца за ўдзел у правядзеньні 1 верасьня ў Слуцку «ўроку гісторыі» пакараў штрафам на 50 базавых велічынь (1150 рублёў). 19 кастрычніка ў Фрунзенскім судзе за акцыю ў Слуцку будуць судзіць і сына палітыка Антося Лагвінца.
Карэспандэнт Свабоды запытаў вайсковых экспэртаў, ці варта патрабаваць адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова ў сувязі з апошнямі сьмерцямі ў беларускай арміі.
Мастака Алеся Пушкін і палітыка Алеся Лагвінца будуць судзіць за акцыю Дзень гісторыі, якая прайшла 1 верасьня ў Слуцку.
Пра страляніну ў Менску, што адбылася 16 кастрычніка на праспэкце Дзяржынскага, расказаў Оnliner менчук Макар, які працуе ў офісе побач са станцыяй мэтро «Міхалова».
16 кастрычніка ў Партызанскім раённым судзе Менску пачаўся працэс над Уладзімерам Забродзкім, былым гендырэктарам оптавай гандлёвай фірмы «Белкаапзьнешгандаль», якая належыць Белкаапсаюзу.
Актывіста Вячаслава Сіўчыка асудзілі завочна ў Партызанскім судзе Менску за ўдзел у акцыі 8 верасьня.
З раніцы ў нядзелю 72-гі гвардзейскі Аб’яднаны вучэбны цэнтар падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў у Барысаве адчыніў дзьверы для сваякоў і сяброў салдат, якія праходзяць тут службу.
У Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі адкрылася выстава малюнкаў і гравюраў, зробленых у Беларусі падчас Першай сусьветнай вайны. Унікальнасьць выставы ў тым, хто менавіта маляваў разбураныя беларускія гарады, мястэчкі ды іх жыхароў.
Раней зьвесткі пра арышт Уладзімера Забродзкага не зьяўляліся. На сайце Белкаапзьнешгандлю ён па-ранейшаму названы гендырэктарам.
13 кастрычніка падчас нарады зь сілавікамі Аляксандар Лукашэнка адхіліў ад кіраўніцтва Апэратыўна-аналітычнага цэнтру Сяргея Шпегуна і двух ягоных намесьнікаў.
На 10 сутак адміністрацыйнага арышту асудзіў Маскоўскі суд актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.
Прысуд Анатолю Багавіку — 8 год пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці і штраф у 500 базавых велічыняў. Багавік будзе адбываць пакараньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Менскі гарадзкі суд скасаваў пастанову Цэнтральнага раённага суду сталіцы аб пакараньні штрафам праваабаронцаў Тамары Сяргей і Валянціны Каваленкі за пікет з патрабаваньнем адстаўкі старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы.
Першамайскі раённы суд Менску вынес вырак у гучным працэсе аб дамоўленых матчах у прафэсійным футболе, які ўпершыню праходзіў у беларускім судзе.
Менскі гарадзкі суд скасаваў ранейшую пастанову Партызанскага раённага суду аб штрафе актывісту Вячаславу Сіўчыку на 45 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі «За мірную Беларусь» 8 верасьня.
Беларуса Аляксея Ярашэвіча, які загінуў у Сырыі, пахавалі 10 кастрычніка ў другой палове дня, меркавана на могілках пад Гомлем.
Аляксандар Баразенка быў затрыманы 25 сакавіка і пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Журналіст мяркуе, што ў гэты час тыя, хто адабраў у яго камэру, наляпілі на яе налепкі зь лягатыпам БЕЛСАТ, якіх раней на камэры не было.
У межах сьледзтва правяраюцца «ўсе магчымыя вэрсіі» прычын і акалічнасьцяў здарэньня, у тым ліку зьвязаныя зь нестатутнымі адносінамі. Сьледзтвам прымаюцца «ўсе меры да выяўленьня рэальнага стану рэчаў з вайсковай дысцыплінай у дадзенай вайсковай частцы», сьцьвярджае Сьледчы камітэт.
У Вілейскім раённым судзе 9 кастрычніка судзілі мясцовага актывіста Алеся Вянгерскага, які выскачыў на футбольнае поле ў Барысаве зь бел-чырвона-белым сьцягам падчас гульні «БАТЭ — Арсэнал» і толькі што адбыў за гэта 10 сутак арышту.
Сёньня актывіста Алеся Вянгерскага асудзілі за ўдзел у мітынгу 8 верасьня ў Менску супарць вучэньняў «Захад-2017».
Загрузіць яшчэ