Экс-адвакатка дамагалася вяртаньня ёй адвакацкай ліцэнзіі і адмены рашэньня кваліфікацыйнай камісіі, якая ў верасьні пастанавіла, што Бахціна ня можа займацца адвакацкай практыкай нібыта празь нізкую кваліфікацыю.
Ганна Бахціна назвала рашэньне камісіі і пастанову Міністэрства юстыцыі аб скасаваньні ейнай адвакацкай ліцэнзіі палітычна матываваным. Беларускія праваабаронцы патрабавалі адмяніць рашэньне, супраць пазбаўленьня Бахціной ліцэнзіі зьбіралі подпісы ў інтэрнэце, польскія адвакаты зьвярталіся да амбасадара Беларусі ў абарону Ганны Бахціной.
«Адвакат не кампутар» — Ганна Бахціна, якую пазбавілі ліцэнзіі пасьля абароны «Белага легіёну», судзіцца зь Мінюстам
Бахціна працавала адвакатам 25 гадоў, абараняла ў тым ліку дзеячоў апазыцыі, актывістаў і тых, каго ў сьвеце прызнавалі палітвязьнямі. Сярод кліентаў адвакаткі былі Ірына Халіп, Эніра Браніцкая, Эдуард Пальчыс, Мікалай Статкевіч, Міраслаў Лазоўскі.