У пачатку 1990-х гадоў невядомымі, як мяркуецца, прадстаўнікамі сілавых спэцыяльных падразьдзелаў, былі выкрадзеныя апазыцыйныя палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар, зьніклі бізнэсовец Анатоль Красоўскі і апэратар расейскага тэлеканалу ОРТ Зьміцер Завадзкі.
Мянчук Антон Н. трэці год носіць маці перадачы ў сьледчы ізалятар на Валадарскага. Яшчэ піша скаргі ў Генпракуратуру і суды, сустракаецца з журналістамі, каб давесьці, што маці ня хабарніца і асуджаная несправядліва.
Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музэю праз інтэрнэт-плятформу Molamola зьбіраюць грошы набыць тры артэфакты, наўпрост зьвязаныя зь дзейнасьцю генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.
Паводле кіргіскіх экспэртаў, ад 200 да 300 мільёнаў даляраў мог вывезьці з Кіргізстану былы прзыдэнт Курманбек Бакіеў. Ён зьбег з краіны пасьля рэвалюцыі 2010 году і знайшоў прытулак у Беларусі.
Сёлета за хабар у Менску судзілі мэдыкаў, чыноўнікаў, сьледчых і спартоўцаў. Дайшла чарга да пажарнікаў. Абвінавачаньні — у атрыманьні і даваньні хабару, а таксама ў махлярстве.
Камісія па справах непаўналетніх пры адміністрацыі Маскоўскага райвыканкаму Менску вынесла папярэджаньне Іларыёну Т., непаўналетняму актывісту, які рэгулярна ўдзельнічае ў акцыях апазыцыі і пікетаваньні рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапат.
У Цэнтральнай раённай управе міліцыі Менску склалі адміністратыўны пратакол на сустаршыню БХД Паўла Севярынца.
Менскі раённы суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь абаронцу Курапат, былога кандыдата ў дэпутаты Зьмітра Казакевіча.
«Канечне, я абураны, — заявіў Маркелаў. — Мяркую, такая фальсыфікацыя, як у нас на ўчастку, ідзе паўсюль. Праблема, аднак, у тым, што мала людзей, гатовых гэта выкрываць і з гэтым нешта рабіць».
Праз тры гадзіны інваліда адпусьцілі зь міліцыі. Ці будзе мець разьвіцьцё ягоная справа, пакуль невядома.
«Я на свае вочы бачыў, што ня менш як у трох сябраў камісіі, якія вялі падлік, за мяне было пададзена больш як 30 галасоў у кожнага. Гэта агулам каля ста галасоў. І раптам абвяшчаюць, што за мяне толькі 46».
Расея пачала выконваць падпісаны два гады таму кантракт на пастаўку ў Беларусь 12 зьнішчальнікаў СУ-30СМ. Ці выгадны гэты кантракт Беларусі і якіх мэтаў хочуцуь дасягнуць Беларусь і Расея? Спыталіся ў незалежнага вайсковага экспэрта Аляксандра Алесіна.
Школьнік Іларыён Т. папярэджаны камісіяй па справах непаўналетніх за ўдзел у акцыі, якая прайшла на плошчы Свабоды 6 кастрычніка. Тады ў цэнтры Менску Мікалай Статкевіч правёў у межах перадвыбарчага пікета сустрэчу ў абарону незалежнасьці. За ўдзел у пікеце пакуль ніхто ня быў пакараны.
Больш за 100 зьняволеных, якія адбываюць пакараньне ў 8 беларускіх калёніях, цягам апошніх 4 гадоў дыстанцыйна атрымлівалі вышэйшую адукацыю ў Менскім інавацыйным унівэрсытэце.
Страйк студэнтаў Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту 12 лістапада спынены, але канфлікт ня вырашаны. Кіраўніцтва МІУ падае апэляцыю на рашэньне Мінадукацыі аб пазбаўленьні ВНУ акрэдытацыі на навучаньне па 5 спэцыяльнасьцях і пагражае зьвярнуцца ў суд, калі рашэньне ня будзе адмененае.
Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў Вярхоўны суд апэляцыйны пратэст на прысуд анархісту Зьмітру Паліенку, вынесены 25 кастрычніка судзьдзём Менгарсуду Пятром Арловым. Тады суд хоць і прызнаў былога палітвязьня вінаватым у асабліва злосным хуліганстве, але вызваліў яго з-пад варты.
Студэнты Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту абвясьцілі раніцай 11 лістапада, што пачынаюць страйк супраць рашэньня Мінадукацыі пазбавіць унівэрсытэт акрэдытацыі на навучаньне некаторым спэцыяльнасьцям.
Тры кандыдаты ад «Моладзевага блёку» зладзілі 6 лістапада ў цэнтры Менску супольны выбарчы пікет.
Абвешчаны прысуд у закрытай ад публікі і журналістаў справе аб меркаваным хабарніцтве экс-дырэктара дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту Ўладзімера Косьціна, а таксама грамадзян, якіх судзілі разам зь ім.
Суд адмовіўся закрываць працэс адказнага супрацоўніка Сьледчага камітэту, якога вінавацяць ў падбухторваньні да хабару ў 25 тысяч даляраў.
Загрузіць яшчэ