У сувязі з каранавірусам усё больш людзей працуюць з хаты ці плянуюць перайсьці на дыстанцыйную форму працы, каб засьцерагчы сябе, сваіх дзяцей і старэйшых сваякоў. Але ці ёсьць для гэтага прававая база? Ці захаваюць работнікі пры дыстанцыйнай працы былыя заробкі, выходныя і працоўны стаж?