У Магілёве мастацкі музэй імя Масьленікава знаёміць наведнікаў з батлейкай. Старадаўні беларускі лялечны тэатар зьбірае немалую глядацкую аўдыторыю.
Ад пераахаладжэньня загінуў жыхар вёскі Капані, што ў Чавускім раёне.
На Магілёўшчыне ў выніку пераахаладжэньня загінулі двое чалавек. Па дапамогу ў мэдыцынскія ўстановы вобласьці праз абмаражэньні зьвярнуліся 38 чалавек. Шпіталізаваныя 24 чалавекі. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры экстранай дапамогі.
У магілёўскі Сьвята-Мікалаеўскі сабор адзначыць Раство вернікі прыходзілі сем’ямі. Бязьлюднай найстарэйшая ў горадзе сьвятыня не заставалася ні на хвіліну.
Беларусь апанавалі маразы. Сыноптыкі прагназуюць пахаладаньне да мінус 30 градусаў. У гарадах адкрываюцца пункты абагрэву і гарачага харчаваньня. Наведваюць іх і бяздомныя.
З прычыны маразоў магілёўская абласная арганізацыя «Чырвонага крыжа» адкрывае пункты абагрэву. У вобласьці іх будзе 32.
У сямʼі былога палітвязьня Яўгена Васьковіча нарадзілася дачка. Пра гэта паведаміла жонка Яўгена Александрына Глаголева на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Жыхары аднаго з інтэрнатаў Магілёва адмаўляюцца аплочваць камунальныя паслугі, вінавацячы ўладальніка ў беспадстаўным завышэньні тарыфаў.
Прыхільнікі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі павіншавалі гадаванцаў магілёўскага Дому дзіцяці з надыходам Новага году і перадалі падарункі.
Пра надыход Калядаў і Новага году не забываюць і бяздомныя. Сьціплыя запатрабаваньні і спадзеў на дапамогу — перадсьвяточныя чаканьні бадзягаў у рэпартажы Свабоды з магілёўскіх вуліц.
Ленінскі раённы суд Магілёва не задаволіў прэтэнзіяў Упраўленьня ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму да блогера Аляксандра Ірхо.
62-гадовая жыхарка вёскі Гарбавічы Марыя Кульманава двое сутак адседзела ў Чавускім ізалятары часовага ўтрыманьня. У раённы аддзел міліцыі жанчыну даставілі ў кайданках. Пакуль яна была ў няволі, ёй двойчы выклікалі «хуткую дапамогу».
«Без свабоды сродкаў масавай інфармацыі свабодны чалавек немагчымы», — кажа аўтар кнігі пра беларускія газэты Сярэднявечча Віталь Еўмянкоў. Кніга выйшла ў Магілёве.
«Пранікнуцца духам Сярэднявечча і ўмацаваць разуменьне, што беларусы адзначалі свае сьвяты адметна ад іншых», — магілёўскія рыцары вяртаюць у навагоднія імпрэзы Сьвятога Мікалая і беларускую сьвяточную атрыбутыку.
Упраўленьне ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму вінаваціць арганізатара шэрагу суполак у сацыяльных сетках Аляксандра Ірхо ў нанясеньні шкоды дзелавой рэпутацыі ведамства.
Рэпартаж з Магілёўскага абласнога суду, дзе адбываецца працэс супраць чацьвёркі так званых «чорных рыэлтараў». Справа «чорных рыэлтараў» лічыцца расстрэльнай. Працэс у справе абяцае быць доўгім.
Жыхары прыгарадных магілёўскіх пасёлкаў Вейна і Навасёлкі выступілі супраць павелічэньня прадпрыемствам вытворчасьці тэхнічнага вугляроду з расейскім капіталам «Омск Карбон Магілёў». Непадалёк ад пасёлкаў — пляцоўка Свабоднай эканамічнай зоны, на якой разьмешчаная плойма хімічных прадпрыемстваў.
Журналістам забаранілі рабіць аўдыёзапіс на судовым працэсе ў Магілёўскім абласным судзе па гэтак званай справе «чорных рыэлтараў», якіх вінавацяць у шасьці забойствах.
Жыхар Дрыбіна Андрэй Юркоў запатрабаваў ад мясцовых чыноўнікаў зьняць з каляднай елкі чырвоную зорку.
Магілёўскія ўлады лічаць, што кітайскіх турыстаў можна завабіць у Беларусь паляваньнем. Пра гэта заявіў намесьнік старшыні гарвыканкаму Аляксандар Пацёмкін пасьля візыту ў Магілёў дэлегацыі з кітайскага гораду Чжэнь-чжоў.
Загрузіць яшчэ