Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У былога палітвязьня Васьковіча нарадзілася дачка Далія


Яўген Васьковіч і Александрына Глаголева, архіўнае фота
Яўген Васьковіч і Александрына Глаголева, архіўнае фота

У сямʼі былога палітвязьня Яўгена Васьковіча нарадзілася дачка. Пра гэта паведаміла жонка Яўгена Александрына Глаголева на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. «Сёньня мы сталі бацькамі самай прыгожай малечы», — напісала Александрына.

У гутарцы з карэспандэнтам Свабоды Яўген сказаў, што імя дачцэ выбралі яшчэ да яе нараджэньня. Яе завуць Далія. Паводле Яўгена, жонка пасьля родаў адчувае сябе добра. Нараджэньню дачкі бацька рады.

«Носам яна падобная да жонкі. Важыць крыху больш за 2 кіляграмы 800 грамаў. Мы чакалі нараджэньня дачкі. Мяне перапаўняе радасьць. Пакуль яе ня бачыў, чакаю гэтага моманту», — пракамэнтаваў нараджэньне дачкі Яўген.

Яўген Васьковіч і Александрына Глаголева пабраліся шлюбам 20 лютага 2016 году. Яўген узяў прозьвішча жонкі. Цяпер ён — Глаголеў-Васьковіч. Александрына і Яўген — журналісты. Актыўна займаюцца грамадзкай дзейнасьцю.

«Пакуль мы не загадвалі, кім хацелі б бачыць дачку. Ёй самой выбіраць свой шлях. Як захоча стаць журналісткай, то калі ласка», — зазначыў Яўген Васьковіч.

Яўген Васьковіч, актывіст партыі БХД з Бабруйску. Быў арыштаваны 17 студзеня 2011 году і асуджаны на 7 год зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў і ў пашкоджаньні маёмасьці. Адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі, ня раз аказваўся ў карцэры. На 3 гады трапіў у магілёўскую турму, потым зноў у магілёўскую калёнію. Быў вызвалены 22 жніўня 2015 году паводле ўказу аб памілаваньні, сам прашэньня не падпісаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG