Сьмерць напаткала пэнсіянэра 1938 году нараджэньня ў ягоным доме. Паводле абласнога ўпраўленьня Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, стары чатыры дні не выходзіў з хаты і суседзі выклікалі міліцыю, якая і знайшла цела гаспадара.
Гэта трэцяя сьмерць ад пераахаладжэньня за апошнія тры дні ў Магілёўскай вобласьці. 7 і 8 студзеня ад маразоў загінулі жыхары Бабруйску і Быхава. Іх знайшлі нежывымі, як паведаміў абласны цэнтар экстрэмальнай дапамогі, на вуліцы.
За мінулыя выходныя дні па дапамогу ў мэдыцынскія ўстановы вобласьці з прычыны абмаражэньняў зьвярнуліся 38 чалавек. Шпіталізаваныя 24 чалавекі.
Па стане на 9 студзеня, у Беларусі пяць чалавек загінулі ад пераахаладжэньня. Гэта шосты выпадак. Таксама зафіксавана было 127 пажараў, у якіх загінулі 22 чалавекі.
З пачатку студзеня на тэрыторыі Менскай вобласьці атрымалі абмаражэньне (пераахаладжэньне) 39 дарослых і 2 дзяцей. Загінулі 3 чалавекі.
8 студзеня ў Шчучынскім раёне паблізу вёскі Доўгая быў знойдзены труп 56-гадовага мужчыны, які памёр ад агульнага пераахаладжэньня.