Складальнік першага грунтоўнага слоўніка беларускай мовы Іван Насовіч, аўтар беларускага перакладу «Дон Кіхота» Цімох Рублёў ды консул БНР у Польшчы Лявон Вітан-Дубейкаўскі паходзяць з усходу Беларусі.
Літаратурны музэй Максіма Гарэцкага, што ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсьціслаўскага раёну, разбураецца. Бярвеньне парахнее. Дах дзіравы.
Днямі адстаўны вайсковец прэзэнтаваў у Магілёве сваю кніжку «Прынагоднае». У ёй сабраны творчы даробак спартовага пэдагога, сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада», шматгадовага рупліўца Задзіночаньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ды краязнаўцы.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк ня бачыць супярэчнасьцяў у дэкрэце «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
У Магілёве вуліца Багдановіча знаходзіцца ўдалечыні ад люднага гарадзкога цэнтру і буйных «спальных раёнаў». Імя паэта ўвекавечанае на ўскрайку прыгараднага пасёлка Малая Бароўка.
«Крычаўскіх пэдагогаў пагалоўна прымушаюць страхаваць сваё жыцьцё ў Белдзяржстраху», — сьцьвярджаецца ў лісьце, які даслалі карэспандэнту Свабоды.
«Беларусь становіцца краінай, у якой уводзіцца падатак на жыцьцё. Службоўцы, якія пакліканыя служыць людзям, няволяць іх», — кажа жыхар Магілёва Станіслаў Паўлінковіч.
У Магілёве расьсьледуецца гвалтоўная сьмерць дзіцяці, якому быў адзін год. Падазраюцца бацькі, іх затрымалі. Хлопчык загінуў ад траўматычнага шоку — у яго выявілі шматлікія ўнутраныя пашкоджаньні.
Магілёўскі аблвыканкам падпісаў дэклярацыю з Арганізацыяй Абʼяднаных Нацыяў пра гатоўнасьць зьнізіць няроўнасьць у грамадзтве.
«Беларусы ў паўсядзённай гаворцы часта ўжываюць імёны мітычных пэрсанажаў, але не разумеюць гэтага», — так лічаць рупліўцы беларускай даўніны, якія ўзяліся вярнуць зь нябыту герояў беларускага фальклёру. І хочуць на гэтым зарабіць.
Рэпартаж Свабоды з новага беларускага горада.
«Беларусы пачалі цягнуцца да свайго». На магілёўскай фабрыцы мастацкіх вырабаў лічаць, што кожная беларуская сям’я павінна мець беларускія сувэніры з саломкі і ільну. Пакуль жа такая прадукцыя больш папулярная ў замежных турыстаў.
Фронтавец Мікалай Малахаў на 67 годзе памёр пасьля інсульту.
Журналіст і бард Зьміцер Бартосік прэзэнтаваў у Магілёве сваю кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы...», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Магілёўская міліцыя затрымала двух падазраваных у апаганьваньні памятнага знаку «Габрэям — ахвярам нацызму». Пра гэта паведамілі супрацоўнікі праваахоўных органаў тэлефанаваньнем старшыні праўленьня габрэйскай абшчыны гораду Аляксею Каплану.
19 лістапада знак аблілі чорнай фарбай. Пашкоджана пяцьдзесят працэнтаў паверхні. Міліцыя шукае зламысьнікаў. Сьледчым камітэтам распачата крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства».
Арганізацыя «Русь маладая», вядомая сваёй прарасейскай арыентацыяй, зладзіла ў Магілёве сэмінар для студэнтаў на тэму «Гісторыя расейскай дзяржаўнасьці — гэта гісторыя расейскага войска».
Магілёўская міліцыя распачала пошук зламысьнікаў, якія 19 лістапада аблілі чорнай фарбай памятны знак «У памяць пра габрэяў — ахвяраў нацызму». Калі быў учынены акт вандалізму, дакладна не вядома.
У Круглянскім раёне, што на Магілёўшчыне, у вёсцы Ваўканосава майструе музычныя інструмэнты Аляксандар Харкевіч. 82-гадовы носьбіт старажытнага рамяства жыве ў абязьлюдзелым паселішчы і марыць, каб яно адрадзілася.
Загрузіць яшчэ