«Ад амаль 2000 палонных блізу 800 чалавек памерлі ад зьнясіленьня. Тутэйшая зямля, якая пахавала ўжо мільёны ахвяраў гэтай бессэнсоўнай вайны, прымала іх і надалей», — так апісаў лягернае жыцьцё ваеннапалонных немцаў Губэрт Грывэл. Ягоную кнігу «Мы марылі пра хлеб і мір. Магілёў, 1944–49 гады» пераклаў на беларускую мову магілёвец, які цяпер жыве ў Нямеччыне, Алег Давід Лісоўскі.