Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве левыя актывісты на волі, а заяўнік недазволенага «Маршу салідарнасьці» ў выцьвярэзьніку


Афіцыйнае сьвяткаваньне 1 траўня ў Магілёве
Афіцыйнае сьвяткаваньне 1 траўня ў Магілёве

У Магілёве трое затрыманых актывістаў партыі левых «Справядлівы сьвет» выйшлі на волю. У Ленінскім аддзеле міліцыі іх пратрымалі блізу трох гадзінаў. Ігару Сароку, Анатолю Заўялаву ды Аляксандру Козіну абвінавачаньняў не выстаўлялася. Забраныя ў іх інфармацыя бюлетэні «За справядлівы сьвет» адправяць на экспэртызу, якая мае выявіць, ці ёсьць там крамола. На 5 траўня актывістам выпісаныя позвы ў міліцыю.

Сароку, Козіна і Заўялава зьняволілі незадоўга да пачатку афіцыйнай цырымоніі ўскладаньня кветак да помніка Леніну. Міліцыянты заўважылі, што актывісты несьлі стосы партыйнага бюлетэня, у якім апавядалася пра гісторыю сьвяткаваньня 1 траўня і была згадка пра несправядлівыя выбары. Паводле адказнага за выпуск бюлетэня Валера Беразіенкі, згадка пра «несправядлівыя выбары» насьцярожыла міліцыянтаў, якія вырашылі актывістаў затрымаць.

Тым часам адзін з заяўнікаў «Маршу салідарнасьці» Раман Мішчанка знайшоўся ў спэцізалятары. Як сьцьвярджаюць супрацоўнікі ўстановы, Мішчанка быў затрыманы ў стане алькагольнага ап’яненьня. На яго складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.

Праваабаронцы, якім удалося адшукаць актывіста, дапускаюць, што супраць яго была ўжытая новая форма прэвэнтыўнага затрыманьня, каб не дапусьціць зьяўленьня Мішчанкі на плошчы Леніна, дзе плянаваўся пачатак «Маршу салідарнасьці».

Супрацоўнікі спэцізалятару не дапусьцілі да Рамана Мішчанкі ягоную маці. Праваабаронцы напісалі ў абласной управе міліцыі скаргу на спэцустанову.

Другі арганізатар акцыі Аляксандар Царук сьцьвярджае, што яго заблякавалі супрацоўнікі міліцыі. Каля пад’езду стаў службовы ЎАЗік.

Аляксандар Царук і Раман Мішчанка ўдвох падавалі заяўку ў гарвыканкам на дазвол «Маршу салідарнасьці» на плошчы Леніна, але гарвыканкам адмовіў на падставе таго, што «плошча Леніна ня вызначаная для правядзеньня мерапрыемстваў, якія арганізуюцца грамадзянамі, грамадзкімі і палітычнымі арганізацыямі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG