Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве актывісту АГП прысудзілі 15 сутак за акцыю, якой не было


Раман Мішчанка
Раман Мішчанка

Ленінскі суд Магілёва пакараў 15 суткамі адміністрацыйнага арышту актывіста Абʼяднанай грамадзянскай партыі Рамана Мішчанку. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі на плошчы Леніна. Паводле выраку судзьдзі Аксаны Ратнікавай, актывіст распаўсюдзіў праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце заклік да ўдзелу 1 траўня ў Маршы Салідарнасьці, ня маючы дазволу ўлады.

Раман Мішчанка сваёй віны не прызнаў. Заявіў, што права на правядзеньне мірных сходаў, мітынгаў ды шэсьцяў гарантуецца Канстытуцыяй. Вырак судзьдзі Ратнікавай для яго быў чаканы.

«Што я магу сказаць? Ганьба гэтаму суду. Я чакаў, што мне будзе 15 сутак арышту», — пракамэнтаваў прысуд Раман Мішчанка.

Марш Салідарнасьці, за распаўсюд інфармацыі пра які асудзілі актывіста, не адбыўся. У дзень яго правядзеньня Мішчанку затрымалі і завезьлі ў выцьвярэзьнік, дзе пратрымалі больш за 5 гадзін. Супрацоўнік выцьвярэзьніка заяўляў журналістаў і праваабаронцам, што Мішчанка пʼяны і сьпіць. У яго арганізьме — 1,28 праміле алькаголю.

Хлопец абвяргае абвінавачваньні ў алькагольным апʼяненьні. Кажа, што не ўжываў алькаголю. Паводле яго, празь пяць гадзін алькатэст паказаў нулявы ўзровень апʼяненьня. У матэрыялах справы ня згадваецца выцьвярэзьнік, а толькі «арганізацыя масавага мерапрыемства».

«Выцьвярэзьнік — гэта новая форма прэвэнтыўнага затрыманьня, каб не дапусьціць арганізатара на месца правядзеньня акцыі пратэсту», — казаў да вынясеньня выраку Раман Мішчанка.

З выцьвярэзьніка ў аддзел міліцыі, паводле актывіста, яго везьлі маёр і падпалкоўнік.

Сёньня з райаддзелу яго даставілі ў суд два маёры. Праваабаронцы кажуць, што прывезьлі актывіста таемна, у час перапынку на абед. «Выпадкова ўгледзелі, як яго заводзяць у будынак», — сказаў праваабаронца Барыс Бухель.

«На імя старшыні Ленінскага суду Галіны Кужалевай напісаная скарга пра недапушчальнасьць выкарыстаньня судом практыкі таемных працэсаў, што супярэчыць заканадаўству, — сказаў праваабаронца. — У абвінавачанага не было магчымасьці пагутарыць з праваабаронцамі, каб абмеркаваць свае паводзіны на працэсе. Такім чынам было парушанае права абвінавачанага на абарону ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG