— Чаму польскія і літоўскія школы ў Беларусі перавялі на расейскую, а не на беларускую мову?
— Бо адносіны рэжыму да беларускай мовы тыя самыя, што да літоўскай ці польскай. Школа мусіць быць толькі расейская, гэта задача адкрытай палітыкі русіфікацыі ў таталітарнай дзяржаве, якая цалкам падпарадкоўваецца Расейскай Імпэрыі.
На прыкладзе большасьці краін суседак Беларусі мы бачым: там, дзе нацыянальная школа, там і памкненьне да дэмакратыі, бясьпекі, законнасьці, правоў чалавека, дабрабыту людзей, свабоды... У Расеі гэтага няма. Там кажуць: «Ніколі добра не жылі, ня трэба і пачынаць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьнікла ўсё, што напісана лацінкай». Што адбываецца з былымі «польскімі» школамі ў Беларусі— Чаму так шмат графаманіі ў падручніках беларускай літаратуры, асабліва для пачатковай школы? Як гэта выправіць?
— Гэта, па сутнасьці, яшчэ савецкія падручнікі — несучасныя і нецікавыя. Такімі яны і задумляліся, каб не прывязваць дзяцей да беларушчыны.
Пры цяперашнім рэжыме палепшыць іх ня зможа ніхто, калі б і захацеў. Таму ўся графаманія памрэ разам зь яе аўтарамі. А новыя падручнікі будуць стварацца ўжо ў іншых умовах і новымі аўтарамі, якія сёньня пішуць «нелегальна» або ў эміграцыі і да якіх вельмі высокія патрабаваньні аўдыторыі. Для сапраўдных графаманаў застанецца адна ніша — пісаць для саміх сябе.
— У Менску адчувальна болей стала расейцаў. Ці ня выціснуць яны ўрэшце беларусаў і ўсё беларускае зь Беларусі?
— У гісторыі гэта ня першы і далёка ня самы масавы заезд. Першы, у сярэдзіне ХІХ ст., складаў да паўмільёна чалавек. Але ні тады, ні пазьней мэханічнай замены этнасаў не адбылося. Чаму? Трэба ўлічваць асыміляцыйную здольнасьць самой беларушчыны, якая ад чым большага прыгнёту дзейнічае з тым большай сілай.
Другі момант — зьмена пакаленьняў. Часьцяком ужо дзеці прыежджых расейцаў рабіліся актывістамі, нават лідэрамі беларускага руху і дзеячамі, нават зоркамі беларускай культуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскае нашэсьце. Супрацоўнікі турыстычнай сфэры расказалі пра паводзіны гасьцей з Усходу— Што дрэннага, калі дзяцей з Данбасу вязуць на аздараўленьне ў Беларусь?
— Пад «аздараўленьнем» тыя апекуны маюць на ўвазе прышчэпку нянавісьці да Ўкраіны, да цывілізаванага сьвету, праслаўленьне Пуціна і тыраніі. Напэўна, вы бачылі гэтыя кадры з радасным воклічам «здохні!». З нармальнага людзкага гледзішча дзяцей, наадварот, заражаюць бацылай бесчалавечнасьці. Уявіце, што вашых дзяцей забралі на аздараўленьне да Кадырава ці Кім-Чэн-Ына. Можа быць, больку на назе яны і залечаць, але што рабіць з мэнтальным калецтвам?
— Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай, як цяпер, Беларусі?
— Магчымая, але толькі ў іншым, спрыяльным месцы на Зямлі (ці на Марсе).
У нас нармальны, гатовы да дэмакратыі народ. Наша праблема — у спрадвечнай экспансіянісцкай палітыцы суседняй Расеі, ад якой мы, на жаль, нікуды не падзенемся. Таму адзіная магчымасьць для дэмакратыі ў Беларусі — максымальна адгарадзіцца сваёй мовай (у ідэале беларускай лацінкай), незалежнасьцю і сваёй візіяй гісторыі. На прыкладзе іншых нашых суседзяў мы бачым, што свая мова — ня проста сродак зносін, а абарончы вал на шляху чужынскай экспансіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзіцячая спэцапэрацыя. Хто вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь», — дасьледаваньне Беларускага расьсьледніцкага цэнтру— Як вам навіна пра новы беларускі тэлеканал у эміграцыі?
— Каб такі канал мог уплываць на сытуацыю, ён мусіць быць беларускім: беларускамоўным і беларусацэнтрычным. Сёньня такога няма. Нацыятворчую місію часткова выконвае Белсат, але гэтага відавочна недастаткова.
Патрэбнае беларускае грамадзка-палітычнае і асьветнае мэдыя з такой роляй, якую выконвала «Наша Ніва» ў пачатку мінулага стагодзьдзя. Тады газэта ўзгадавала нацыю да ўсьведамленьня патрэбы сваёй незалежнай дзяржавы. Усе іншыя варыянты для беларускай сытуацыі сэнсу ня маюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Эўрарадыё» і «Malanka Media» плянуюць стварыць новы незалежны тэлеканал. Працоўная назва —Belarus today— Чаму шмат каго судзяць за перакрыцьцё руху транспарту ў 2020 годзе, хіба мы яго перакрывалі?
— Сапраўды, яго перакрывалі гарадзкія ўлады там, дзе праходзілі маршы. І слушна рабілі. То бок, вуліцы, па якіх ішоў марш, былі пустыя. Таму здымкаў, дзе чалавек напраўду спыняе тралейбус (што магло б быць правапарушэньнем), не існуе ў прыродзе. Затое ёсьць фоткі, дзе людзі выйшлі на праезную частку. Паводле лёгікі суду — каб перакрыць рух. Гэта безумоўная нацяжка і скажэньне фактаў з адной мэтай — выцягнуць у людзей грошы!
Грошы для лукашэнкаўскіх судоў заўсёды былі і ёсьць на першым месцы, у адрозьненьне ад закону і лёгікі.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею