Адмена праўладнага мітынгу, Лукашэнкава бульба — АМАПу, поўнае вызваленьне Ўласавай. Найважнейшае за 23 кастрычніка

На плошчы Незалежнасьці каля Дому ўраду ў Менску рабочыя разьбіраюць сцэну, якую ставілі ўчора. «Такое ўказаньне», — кажуць яны.

Коратка пра асноўныя падзеі пятніцы 23 кастрычніка.

Заплянаваны на 25 кастрычніка ў Менску праўладны мітынг скасавалі. Сярод прычын — нежаданьне людзей і каранавірус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мэгамітынг» за Лукашэнку скасавалі нібыта праз каранавірус. Былі зьвесткі, што яго байкатуюць у рэгіёнах

Улады адмянілі хатні арышт у дачыненьні да юрыста і чальца прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Ліліі Ўласавай, якую 19 кастрычніка вызвалілі зь СІЗА КДБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябру прэзыдыюму КР Ліліі Ўласавай адмянілі хатні арышт і іншыя абмежаваньні

«Дапамога і палітычная падтрымка беларускай рэвалюцыі — ня толькі маральны абавязак, але і рацыянальны палітычны разьлік», — заявіў прэзыдэнт Эўрапейскай народнай партыі, былы польскі прэм’ер-міністар і прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны сапраўды блізкія да перамогі. Лукашэнка пацярпіць паразу», — кіраўнік Эўрапейскай народнай партыі Дональд Туск

Ціханоўская падчас візыту ў Данію заклікала прызначыць новыя выбары ў Беларусі да канца 2020 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала прызначыць новыя выбары ў Беларусі да канца 2020 году

Больш за 1200 беларускіх мэдыкаў падпісалі адкрыты ліст за новыя выбары і супраць гвалту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 1200 беларускіх мэдыкаў падпісалі адкрыты ліст за новыя выбары і супраць гвалту

«Сымбалем улады стаў чалавек у балаклаве, які б’е жанчыну»,— навукоўцы Беларусі запісалі відэазварот да ўладаў і грамадзкасьці. Ролік пачынаецца выступам акадэміка, доктара філялягічных навук Аляксандра Лукашанца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сымбалем улады стаў чалавек у балаклаве, які б’е жанчыну»,—навукоўцы пра палітычны крызіс у Беларусі

Твары беларускіх палітвязьняў Ігара Лосіка, Марфы Рабковай і Марыі Калесьнікавай зьявіліся на магістральных вуліцах Прагі на вялікіх білбордах з тэгам #BelarusHeroes.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Празе стартавала кампанія #BelarusHeroes, прысьвечаная беларускім палітвязьням

22 дзеячы культуры запісалі відэазварот у падтрымку народнага ўльтыматуму і агульнанацыянальнага страйку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьнішчыце ў сабе раба»,— дзеячы культуры заклікалі да агульнанацыянальнага страйку 

У інтэрнэце зьявіўся праект грамадзкага расьсьледаваньня парушэньняў правоў пратэстоўцаў «23.34».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ўсё запісваем»: у інтэрнэце зьявіўся праект грамадзкага расьсьледаваньня парушэньняў правоў пратэстоўцаў 

З Генэральнай пракуратуры звольніліся высокапастаўленыя службоўцы, у тым ліку пракурор, начальнік аддзелу дзяржаўнага абвінавачваньня Эльдар Сафараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сыход зьвязаны з падзеямі лета і восені». З Генэральнай пракуратуры звольніліся высокапастаўленыя службоўцы

22 кастрычніка на 96-м годзе жыцьця памёр Віктар Швед, найстарэйшы зь беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр Віктар Швэд, найстарэйшы беларускі пісьменьнік у Польшчы

Арганізатар шэсьцяў за Лукашэнку Сяргей Каўрыгін пабіў суседа ў ліфце на вачах уласнай жонкі і дзяцей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізатар шэсьцяў за Лукашэнку пабіў чалавека, у пацярпелага чэрапна-мазгавая траўма 

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі захварэў на каранавірус: У Палаце прадстаўнікоў шмат хто хварэе. Практычна ўся камісія па ахове здароўя захварэла.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Варанецкі, хворы на COVID-19: Насамрэч у Палаце прадстаўнікоў шмат хто хварэе, відаць, Боская кара

Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што дачыненьні Пуціна і Лукашэнкі — не галоўнае.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратар Пуціна: «Галоўнае — гэта не дачыненьні асабіста з Аляксандрам Рыгоравічам»

Саюз беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтар выступілі з супольнай заявай, у якой асудзілі рэпрэсіі супраць свабоды думкі і творчасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саюз беларускіх пьсьменьнікаў і ПЭН-цэнтар заклікалі спыніць перасьлед творцаў

Палову ўраджаю бульбы з сваіх сотак Лукашэнка аддаў амапаўцам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палову ўраджаю бульбы з сваіх сотак Лукашэнка аддаў амапаўцам